Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі
Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Віцебску. Размешчаны ў будынку (арх. А. Данілава) па адрасе вуліцы Ільінскага, 45[1]. Гісторыя12 лістапада 1945 года загадам № 480 народнага камісарыята сувязі СССР утвораны Беларускі электратэхнікум сувязі ў г. Пінску. Першымі навучэнцамі былі дэмабілізаваныя воіны Савецкай Арміі, вязні фашысцкіх лагераў, моладзь, якая вырасла ва ўмовах вайны. Першымі выкладчыкамі былі франтавікі-сувязісты. У 1957 годзе Загадам ад 13 мая Беларускі электратэхнікум сувязі пераведзены ў г. Віцебск[1], дзе былі пабудаваны новы сучасны вучэбны корпус, інтэрнат на 400 месцаў, сталовая, спортзала. Фарміраваннем калектыву па-ранейшаму займалася С. І. Сізова. У 1959 годзе ў тэхнікуме было створана завочнае аддзяленне. У 1970 годзе БЭТС узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР за поспехі ў падрыхтоўцы спецыялістаў сувязі. З 1965 па 1978 гадах тэхнікум займаўся падрыхтоўкай спецыялістаў па спецыяльнасцях: радыёсувязь і радыёвяшчанне, раённая электрычная сувязь і радыёфікацыя, аўтаматычная электрычная сувязь, лінейна-кабельныя збудаванні сувязі, паштовая сувязь. У 1986/87 навучальным годзе спецыяльнасці: аўтаматычная электрычная сувязь (АЭС), шматканальная электрычная сувязь (ШЭС), раённая электрычная сувязь і радыёфікацыя (РЭС), лінейна-кабельныя збудаванні сувязі (ЛКЗС), паштовая сувязь (ПШ). Навучанне дзённае і завочнае. Прымаюцца асобы, якія скончылі 8 (на спецыяльнасці РЭС, ЛКЗС) і 10 (на спецыяльнасці АЭС, МЭС, ЛКЗС) класаў. За час з 1945 па 1987 падрыхтавана больш 14 тыс. спецыялістаў[1]. У 1991 годзе Беларускі электратэхнікум сувязі быў перайменаваны ў Віцебскі электратэхнікум сувязі (ВЭТС). У 1993 годзе тэхнікум сувязі быў рэарганізаваны ў Вышэйшы каледж сувязі. А ў верасні гэтага ж года навучальная ўстанова становіцца Віцебскім філіялам Вышэйшага каледжа сувязі. Віцебскі філіял Вышэйшага каледжа сувязі з 28 чэрвеня 2001 года быў перайменаваны ў Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі». 9 чэрвеня 2015 года Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі» перайменаваны ў «Віцебскі філіял УА „Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі“» і з’яўляецца адасобленым падраздзяленнем УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі». Назвы
СтруктураФіліял уключае 9 філіялаў кафедраў, 21 лабараторыю, 14 кабінетаў, 10 навучальных цэнтраў, 1 вучэбна-вытворчую майстэрню, актавую залу, бібліятэку, спартыўную і гімнастычную залы, стадыён, буфет, інтэрнат, медыцынскі пункт, пакой для адпачынку пры інтэрнаце і інш. Спецыяльнасці
Навучанне: дзённае і завочнае. Дырэктары
Выбітныя выкладчыкі і выпускнікі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia