Віцебск (гасцініца)
«Віцебск» — гасцініца ў Віцебску, знаходзіцца на вуліцы Замкавай, 3. Пабудавана ў 1973 годзе (архітэктары В. Данілаў, З. Даўгяла, інжынер I. Баравая). АрхітэктураБудынак дванаццаціпавярховы,. З’яўляецца дамінантай цэнтра горада. Галоўным фасадам арыентаваны ў бок ракі Заходняя Дзвіна, вузкім тарцовым выходзіць на вуліцу Замкавую. Архітэктура вырашана ў буйнамаштабных формах, разлічаных на ўспрыманне з далёкай адлегласці. У аснове будынка маналітныя жалезабетонныя рамы на 4 паверхі. На галоўным фасадзе шырокія палосы аконных праёмаў рытмічна чаргуюцца з палосамі прасценкаў і аб’яднаны вертыкальнымі рэбрамі на вышыню 3—12-га паверхаў. На 1-м паверсе шырокія зашклёныя праёмы. Сцены 1-га і 2-га паверхаў выкананы з бетонных блокаў і цэглы, сцены 3—12-га паверхаў з цэглы. Дзесяць паверхаў маюць аднатыпную планіроўку: уздоўж калідораў размешчаны камфартабельныя нумары, у цэнтры — хол, звязаны з ліфтамі. На 1-м паверсе адміністрацыйныя памяшканні, на 2-м — рэстаран, кабінеты бытавога абслугоўвання. У вестыбюлі керамічнае пано «Старажытны Віцебск». Будынак — прыклад архітэктуры 1970-х гадоў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia