Віталь Аляксандравіч Данілаў
Віталь Аляксандравіч Дані́лаў (нар. 7 красавіка 1923, г. Кохма, Іванаўская вобласць — 28 мая 1993) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Аляксандры Данілавай. БіяграфіяСкончыў у 1951 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1951 г. — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, майстэрні, інстытута, галоўны спецыяліст па архітэктуры тэхаддзела ў Віцебскграмадзянпраекце[2]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражываў у Віцебску[2]. Творчасць![]() Асноўныя работы: ансамбль вуліцы Кірава (1953—1958[2]), галоўны корпус медыцынскага інстытута (1959), гасцініца «Віцебск», забудова Маскоўскага праспекта і плошчы Перамогі (1974—1983), тэхнікум сувязі, ансамбль плошчы 1000-годдзя Віцебска[2], жылыя дамы на скрыжаванні Маскоўскага праспекта і Смаленскай вуліцы (1980), будынак прафсаюзных курсаў з інтэрнатам (1983; усе ў сааўт.)[3]. Адзін з аўтараў праектаў дэталёвай планіроўкі ўсходняга прамысловага раёна (1962), цэнтральнага і паўднёвага раёнаў (1973), забудовы мікрараёнаў Поўдзень 1 (1969), Усход (1970), Поўдзень 3 і 4 (1973), генпланаў Віцебска (1966), Полацка і Наваполацка (1964), генплана і праектаў 1-й і 2-й чаргі забудовы Новалукомля (1962—1973) і інш[3]. УзнагародыУзнагароджаны медалямі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia