Віцебск (станцыя)
Ві́цебск (трансліт.: Viciebsk, руск.: Витебск)[1] — вузлавая станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Віцебскай вобласці. Размешчана ў горадзе Віцебску. Гісторыя станцыі
Будынак вакзалаПершы будынак вакзала станцыі Віцебск быў узведзены ў 1866 годзе, у 1912 годзе ён быў дабудаваны. У ходзе Вялікай Айчыннай вайны стары будынак вакзала быў поўнасцю разбураны, сучасны тэрмінал пабудаваны ў 1952 годзе (арх. Мезенцаў Б. С.)[2]. У канцы 2009 года пачата рэканструкцыя будынка вакзала. На першым этапе было адрамантавана правае крыло будынка. Паводле становішча на 2012 год рамонт будынка вакзала закочаны. Уведзены новы будынак прыгарадных кас, у якім таксама маецца буфет, аддзяленне банка і цырульня. У асноўным будынку вакзала працуюць два панарамных ліфты. Пероны і пераходны пуцепровад накрыты святлопранікальнымі навесамі. Дальнія зносіны па станцыіПаводле становішча на красавік 2015 года праз станцыю курсіруюць наступныя цягнікі дальняга руху:
Галерэя
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia