Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
Дзяржа́ўны цэнтр карто́графа-геадэзі́чных матэрыя́лаў і да́ных Рэспу́блікі Белару́сь (Дзяржкартгеацэнтр) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць дзяржаўную палітыку ў картаграфічнай і геадэзічных сфераў. ГісторыяДзяржаўны картографа-геадэзічны фонд Рэспублікі Беларусь створаны ў мэтах выканання Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 1993 года № 291 «Аб стварэнні дзяржаўнага картографа-геадэзічнага фонду Рэспублікі Беларусь» загадам Камітэта геадэзіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 1993 года № 58. Загадам Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (цяпер — Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь) ад 15 мая 2001 года № 101 Дзяржаўны картографа-геадэзічны фонд перайменаваны ў Установу «Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь». У адпаведнасці з загадам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2013 года № 233 Тапографа-геадэзічнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белгеадэзія» рэарганізавана шляхам далучэння Установы «Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь». ПаўнамоцтвыУ адпаведнасці з Пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2009 г. № 30, Дзяржкартгеацэнтр РУП «Белгеадэзія» упаўнаважаны на:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia