ГК Віцязь-Леон
«Віцязь-Леон» — беларускі гандбольны клуб. Заснаваны ў 2012 годзе. ГісторыяУ сезоне 2013/2014 клуб пачаў выступаць пад назвай «Віцязь-РДВАР». У сезонах 2013/2014 і 2015/2016 выступаў у Балтыйскай лізе. У снежні 2019 года «Віцязь» заключыў партнёрскае пагадненне з букмекерскай канторай «LEON» і са студзеня 2020 года змяніў назву каманды на «Віцязь-Леон». 30 верасня 2020 года клуб адмовіўся праводзіць матч чэмпіянату Беларусі з ГК «Машэка-Універсітэт-ЦАР», па прычыне арышту баскетбалісткі Алены Леўчанка[1]. Як растлумачылі ў камандзе, арышт Леўчанка яны лічаць незаконным і пратэстуюць супраць ціску на грамадзян Беларусі[2]. 1 кастрычніка Беларуская федэрацыя гандбола зняла клуб «Віцязь» з чэмпіянату на сумесным пасяджэнні спартыўна-тэхнічнай і галоўнай судзейскай камісій па пытанні няяўкі каманды на матч[3]. Назвы
Статыстыка выступаў
Галоўныя трэнерыЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia