Алена Сцяпанаўна Леўчанка
Алена Сцяпанаўна Леўчанка (нар. 30 красавіка 1983, Гомель) — беларуская баскетбалістка, выступала на пазіцыі цэнтравой. БіяграфіяНарадзілася 30 красавіка 1983 года ў Гомелі. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДЮШАР-9. Першы трэнер — Віктар Арлоў. Пасля вучылася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску. На чэмпіянаце Еўропы сярод кадэтак 1999 года, на якім яна была прызнана найлепшай цэнтравой, Алену заўважыла скаўт Аукша Харыс і запрасіла на вучобу ў Амерыку. У 2000 годзе Алена паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасля каледжа скончыла ўніверсітэт Заходняй Вірджыніі па спецыяльнасці міжнародныя адносіны. Стала першай беларускай у гісторыі, якая згуляла ў жаночай NBA. Выступала за клуб «Шарлот». Пасля 6 гадоў, праведзеных у Амерыцы, вярнулася на радзіму. У 2010 годзе ў складзе Атланты Дрым згуляла ў фінале WNBA. Затым гуляла ў чэмпіянатах Кітая, Турцыі і іншых краін. Пасля амаль 2-гадовага перапынку ў спартыўнай кар’еры ў студзені 2021 года падпісала кантракт з грэчаскім «Панатынаікасам», у складзе якога стала чэмпіёнкай краіны[1]. Выступала за зборную Беларусі па баскетболе з 2001 года. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў свету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015. Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры пераехала ў ЗША. Грамадска-палітычная дзейнасць![]() 18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2]. Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі[3] ў верасні 2020 года, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзення паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікам і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы[4]. 30 верасня 2020 года Ленінскі суд г. Мінска асудзіў Алену Леўчанка на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «актыўны ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці» 23 жніўня, на якім «публічна выказвала патрабаванні правядзення сумленных выбараў» і «ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама ў мэтах публічнага выказвання свайго патрабавання правядзення сумленных выбараў у Рэспубліцы Беларусь» (27 верасня)[5]. Спартыўныя дасягненні
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia