Гаварушка
Гавару́шка, Лейкавіца[1] (Clitocybe) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae). АпісаннеПладовыя целы розных памераў. Шапка да 22 см у дыяметры, ад плоска-пукатай да глыбока-лейкападобнай, часта моцна уціснутая пасярэдзіне, з хвалістым або падагнутым уніз краем, сухая, белая або белаватая з шараватым, бураватым, жаўтаватым і іншым адценнем. Мякаць шчыльная, пераважна белая. Пласцінкі тонкія, зыходзячыя ці прырослыя да ножкі. Ножка цыліндрычная, валакністая, мясістая, храсткаватая, суцэльная, белаватая або аднаго колеру з шапкай. Арэал і відыНалічваецца каля 250 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 44 віды, найбольш вядомыя гаварушкі белаватая (Clitocybe candicans), булаваногая (Clitocybe clavipes), буравата-жаўтаватая (Clitocybe gilva), воскападобная, духмяная (Clitocybe fragrans), лейкавая (Clitocybe gibba), лісталюбная (Clitocybe phyllophila), пабеленая (Clitocybe dealbata), падагнутая (Clitocybe geptropa), шэрая (Clitocybe nebularis), хваёвая (Clitocybe pithyophyla). ЭкалогіяСапратрофы. Растуць часта групамі ў лясах, на пашы, лугах, некаторыя віды ўтвараюць ведзьміны кругі. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені — кастрычніку. ЗначэннеУсе віды маюць характэрны пах і смак. Ёсць ядомыя і ядавітыя (маюць мускарын, адрозніваюцца белым колерам шапак, пласцінак і ножак). Некаторыя віды лекавыя (утрымліваюць антыбіётыкі). Некаторыя віды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia