Галіна Іванаўна Сяржаніна
Галіна Іванаўна Сяржа́ніна (17 кастрычніка 1930, Мінск — 22 мая 2008, Мінск) — вучоны, ў галіне мікалогіі, кандыдат біялагічных навук (1962). БіяграфіяГ. І. Сяржаніна нарадзілася ў Мінску, у сям’і біёлагаў[1]. У 1949[1] годзе скончыла школу, у 1954 годзе — біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1956 года ў аспірантуры пры Інстытуце біялогіі АН БССР да В. Ф. Купрэвіча. У 1962 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Съедобные и ядовитые грибы БССР порядка Agaricales и их хозяйственное значение»[1]. З 1959 года працавала ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР старшым навуковым супрацоўнікам, выконваючым абавязкі загадчыка лабараторыі, з 1966 года — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі сістэматыкі ніжэйшых раслін. У 1988 годзе Г. І. Сяржаніна выйшла на пенсію[1]. Навуковая дзейнасцьГ. І. Сяржаніна займалася даследаваннямі відавога складу, пашырэння, біялагічных асаблівасцей шапкавых грыбоў. Её належаць працы па флоры, сістэматыцы, экалогіі і цэналогіі вышэйшых грыбоў. Апублікавала больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 15 навуковых і навукова-папулярных кніг. Вынікі даследаванняў Г. І. Сяржанінай таксама захоўваюцца ў мікалагічным гербарыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі[1]. Выбраная бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia