Гагач чырвонаваллёвы
Гагач чырвонаваллёвы, гагара чырвонаваллёвая (Gavia stellata) — птушка сямейства гагаравых. АпісаннеДаўжыня цела 53-68 см, размах крылаў 100-116 см. У гнездавым апярэнні шыя спераду мае ржавы колер. У зімовым апярэнні падобны на чорнаваллёвага гагача, адрозніваецца па злёгку ўзнятай уверх дзюбе, а таксама дробнымі белаватымі плямкамі на спіне (увесь больш светлы, асабліва на галаве, адсутнічае рэзкая мяжа паміж верхам і бакамі). ПашырэннеАрэал цыркумпалярны (вакол Паўночнага полюса). Насяляе невялікія вадаёмы ў тундры або лесатундры з зарослымі берагамі, менш звязаны з марскім узбярэжжам. Пралётны від. Месца зімовак: еўрапейскае ўзбярэжжа Атлантыкі, Паўночнае мора, Балтыка, Чорнае мора, узбярэжжа Усходняй Азіі, заходняе і ўсходняе ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. На Беларусі зрэдку і ў невялікай колькасці адзначаецца ў час міграцый. Падвіды
Асаблівасці біялогііГняздо — ямка без высцілкі або з высцілкай з водных раслін, звычайна ў купіне травяністых раслін, не далей чым 0,5 м ад вады. ![]() Яйкі (2) падоўжаныя, бура-аліўкавыя або зялёна-аліўкавыя з бура-чорнымі плямамі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia