ГалацічаскГалаці́часк (Голотическ) — сярэдневяковы горад, імаверна, Полацкай зямлі. Згадваецца Аповесцю мінулых гадоў пад 1071 годам у кантэксце вайны Усяслава Брачыславіча з Яраславічамі — «Победи Ярополк Всеслава у Голотичьска». Галацічаск таксама названы сярод літоўскіх гарадоў у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», які звычайна датуюць канцом XIV — пачаткам XV ст. Пры гэтым прынамсі некаторыя звесткі гэтага спіса не незалежныя, а перанесеныя з ранейшых летапісаў.[1] Назва імаверна паходзіць ад гідроніма. Месцазнаходжанне Галацічаска дагэтуль не вызначана. Даследчыкі традыцыйна звязваюць горад з тэрыторыяй Полацкай зямлі. Тым часам Яраполк быў князем менскім, а Усяслаў ішоў на яго, таму лічаць слушным шукаць Галацічаск паблізу Мінска — прапануюць сучасны Голацк. Спробы атоесніць Галацічаск з Голацкам або іншымі сучаснымі геаграфічнымі аб’ектамі Беларусі пакуль археалагічна не пацвердзіліся. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia