Усяслаў Брачыславіч
Усясла́ў Брачысла́віч або Усясла́ў Брачысла́вавіч (ст.-рус. Всеславъ сынъ Брѧчиславль), у папулярнай літаратуры Усяслаў Чарадзей і Усяслаў Полацкі (каля 1029 — 14 (21) красавіка 1101) — князь полацкі (1044—1068, 1071—1101), князь кіеўскі (1068—1069). Адстойваў і пашыраў свае ўладанні — Полацкае княства. Пабудаваў у Полацку Сафійскі сабор — найранейшы помнік манументальнай архітэктуры сучаснай Беларусі. Агульны час княжання Усяслава ў Полацку — 54 гады — найпрацяглейшы перыяд кіравання дзяржавай у гісторыі Беларусі. БіяграфіяПаходжанне і імя![]() ![]() Сын полацкага князя Брачыслава Ізяславіча, унук полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча і праўнук кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і полацкай княжны Рагнеды Рагвалодаўны[4]. Праз Рагнеду — прапраўнук першага вядомага з крыніц полацкага князя Рагвалода. Такім чынам, належаў да сёмага пакалення Рурыкавічаў і трэцяга пакалення іх галіны — Ізяславічаў Полацкіх, якія валодалі Полацкай зямлёй як спадчынай Рагвалода, таму дынастыю часта называюць Рагвалодавічамі[5]. Імя атрымаў паводле схемы, ужытай прадзедам Уладзімірам для называння сваіх сыноў, напэўна, князь Брачыслаў гэтым падкрэсліваў належнасць свайго сына да ўладарнай на Русі дынастыі. Магчыма, названы па памерлым у маленстве дзядзьку — Усяславу Ізяславічу. Імя двухасноўнае — уся- (ст.-рус. вьсь — увесь) і слаў- (параўн.: слава)[6] — з агульным прыкладным сэнсам «усім слаўны», пазней стала дынастычным у Ізяславічаў Полацкіх, а пазней увайшло ва ўсходнеславянскі анамастыкон. Хроснае імя невядома. Мянушку «Чарадзей» і падобныя не згадваюць крыніцы, яна наватвор часоў беларускага адраджэння канца XIX — пачатку XX стст. Ранні перыядЧас нараджэння Усяслава не вядомы, з акалічнасцяў жыцця і быліны пра Валхва Усяславіча прынята лічыць годам нараджэння 1029. Паводле Аповесці мінулых часоў, маці нарадзіла яго «от волъхвования» і «бысть ему язвено на главе его». Валхвы сказалі «се язвено навяжи на нь, да носить е до живота своего», — і Усяслаў яго «носить… и до сего дне на собе; сего ради немилостив есть на кровьпролитье» — запісаў, відавочна, летапісец-сучаснік Усяслава. Слова «язвено» тлумачаць па рознаму, адны як радзімую пляму, на якой князь насіў павязку, іншыя — як з частку плоднай абалонкі на галаве, якую ён насіў як амулет. Напэўна, быў адзіным сынам, прынамсі, пра іншых дзяцей князя Брачыслава няма звестак. Заняў полацкі сталец у 15—16-гадовым узросце пасля смерці бацькі ў 1044 годзе. Першыя 16 гадоў княжання Усяслава не асветлены крыніцамі, але зыходзячы са «Слова пра паход Ігараў», ён быў актыўны і вядомы ўсёй Русі. Вядомы спявак Баян складаў пра яго песні. Напэўна, у гэты перыяд у Полацку пабудаваны Сафійскі сабор, на думку некаторых даследчыкаў, як сімвалам роўнасці Полацка з Кіевам і Ноўгарадам, дзе былі такія самыя саборы. Першы раз упамінаецца крыніцамі пад 1060 годам, калі з князямі Яраславічамі — сынамі вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча — здзейсніў паспяховы паход супраць торкаў[4]. Тым часам, напэўна, трымаўся бацькавай палітыкі — саюзу з Кіевам. Вайна з Яраславічамі![]() Аднак, у 1065 годзе Усяслаў аблажыў Пскоў[4], разбіў на Чарасе ноўгарадскага князя Мсціслава Ізяславіча, які ішоў на дапамогу гораду, а пасля, ужо ў 1066 (сакавіцкім) годзе, захапіў Ноўгарад «з жонкамі і дзецьмі», то-бок узяў палон і парабаваў[4]. Летапісец асобна адзначыў, што з наўгародскага Сафійскага сабора знялі званы і панікадзілы, на думку некаторых даследчыкаў, гэтыя рэчы аздобілі Сафійскі сабор у Полацку[4][7]. Пскоў і Ноўгарад былі пад вярхоўнай уладай вялікага князя кіеўскага. Матывы Усяслава дыскусійныя, адны даследчыкі лічаць паход звычайным рабаўніцтвам, іншыя — адказам на тэрытарыяльныя спрэчкі. Паводле Генадзя Семянчука, магчыма, дзеянні Усяслава справакаваў паход вялікага князя кіеўскага Ізяслава Яраславіча на сакальцаў (стар.-руск. сосолы) — эстаў у Ніжнім Падзвінні, і абкладанне іх данінай, а таксама іншыя падобныя дзеяннямі Яраславічаў, якія не вядомы цяпер з крыніц[8]. ![]() У адказ, амаль праз год, тры браты Яраславічы пайшлі супраць Усяслава, але не да Полацка, а на Менск — чаму яны абралі такі кірунак ёсць некалькі думак даследчыкаў. Усяслаў выйшаў супраць Яраславічаў да Менска, паводле іншай гіпотэзы, ён ішоў з захаду ці поўдня да Полацка, а Яраславічы сталі на яго шляху, у кожным разе — войскі сышліся на рацэ Нямізе. Паводле Васіля Тацішчава, тыдзень яны стаялі ў глыбокім снезе адно супраць другога, урэшце, Усяслаў атакаваў. Адбылася бітва на Нямізе (1067) — адна з буйнейшых і крывавейшых міжусобных бітваў Рурыкавічаў, шмат вояў загінула з абодвух бакоў[4]. Усяслаў або разбіты і адступіў у Полацк, або здолеў прарвацца да Полацка скрозь войскі Яраславічаў, у кожным разе яны не гналіся за ім. Паводле Тацішчава, Яраславічы пачалі рабаваць паўднёвую частку Полацкай зямлі. ![]() Праз чатыры месяцы па бітве Яраславічы запрасілі Усяслава на перамовы, цалавалі крыж, што не зробяць благога. Усяслаў з двума сынамі каля вусця Аршыцы пераплыў у чоўне Дняпро для перамоў, але Яраславічы парушылі цалаванне крыжа, схапілі Усяслава з сынамі і кінулі ў земляную турму-«поруб» у Кіеве[4]. Княжанне ў Кіеве![]() Усяслаў больш за 14 месяцаў быў у зняволенні — да часу, калі ў 1068 годзе на Кіеўскую зямлю напалі полаўцы, якія ў бітве на Альце разбілі войскі Яраславічаў. Кіяўляне патрабавалі ад Яраславічаў коней і зброі, каб самім ісці супраць полаўцаў. Яны абвінавачвалі ў паразе княжацкіх ваяводаў і патрабавалі вызвалення Усяслава, на іх думку, дасведчанага военачальніка, каб ён узначаліў паход супраць полаўцаў. Яраславічы адмовілі кіяўлянам ва ўсім і нават паслалі забіць Усяслава, але кіяўляне паўсталі, вызвалілі Усяслава з поруба і абвясцілі вялікім князем кіеўскім[4], а Яраславічы збеглі. ![]() На велікакняжацкім стальцы Усяслаў быў сем месяцаў[4], за гэты час разбіў полаўцаў. Неўзабаве Ізяслаў Яраславіч вярнуўся з дапамогай ад свайго пляменніка, польскага князя Баляслава Смелага. Атрымаўшы весткі, што Ізяслаў вяртаецца з палякамі, Усяслаў з кіяўлянамі пайшоў ім насустрач[4], але з дыскусійных прычын уначы збег ад Белгарада ў Полацк. Ізяслаў вярнуўся ў Кіеў, заняў велікакняжацкі сталец і прагнаў Усяслава з Полацка, пасадзіў туды свайго сына Мсціслава Ізяславіча, а потым другога — Святаполка Ізяславіча. Пазнейшыя падзеіУ кастрычніку 1069 года Усяслаў на чале водскага войска прыйшоў пад Ноўгарадам, але наўгародцы разбілі важан ў баі 23 кастрычніка 1069 года, Усяслаў трапіў у палон, але неўзабаве яго адпусцілі. У 1071 годзе Усяслаў выгнаў з Полацка Святаполка Ізяславіча[4] і пайшоў да Менска супраць Яраполка Ізяславіча, яшчэ аднаго Ізяславава сына, але пацярпеў паразу каля Галацічаска (цяпер не лакалізаваны). Пасля гэтага, паводле летапісу, Усяслаў з Ізяславам «сваціліся», то бок дамаўляліся пра шлюб сваіх дзяцей або сваякоў як замацавання нейкіх дамоўленасцей. Падазраючы Ізяслава ў саюзе з Усяславам, у 1073 годзе браты вялікага князя — чарнігаўскі князь Святаслаў Яраславіч і пераяслаўскі князь Усевалад Яраславіч, — выгналі яго з Кіева, у 1073—1076 гадах там княжыў Святаслаў. Пасля смерці Святаслава Яраславіча (1076) пачалася наступная фаза барацьбы Усяслава з Яраславічамі, вядомая толькі з «Павучання Уладзіміра Манамаха ». Вясной 1077 года, імаверна, Усяслаў здзейсніў паход на Ноўгарадскую зямлю, супраць князя наўгародскага Глеба Святаславіча , бо таму на дапамогу са Смаленка тады хадзіў Уладзімір Манамах. У адказ, летам 1077 і зімой 1078 (сакавіцкіх) гадоў Яраславічы здзейснілі два паходы на Полацк. Першы здзейсніла чарнігаўскае войска на чале з вялікім князем Усеваладам Яраславічам і яго сынам — смаленскі князем Уладзімірам Манамахам, болей пра гэты паход нічога не вядома. Другі — кіеўскае войска на чале з наўгародскім князем Святаполкам Ізяславічам і ўжо чарнігаўскім князем Уладзімірам Манамахам, а таксама полаўцы, якія ўпершыню ў гісторыі Русі ўзялі ўдзел у міжусобнай вайне, тады Яраславічы спалілі ваколіцы Полацка (ожьгъше Полтескъ), потым Святаполк вярнуўся ў Ноўгарад, а Уладзімір Манамах з полаўцамі паваяваў полацкія ўладанні ў кірунку Одрска (с половци на Одрьскъ, воюя) і вярнуўся ў Чарнігаў. На мяжы 1070—1080-х гадоў Усяслаў здзейсніў паход пад Смаленск[4], Уладзімір Манамах з Чарнігава імкліва прыйшоў на дапамогу Смаленку, але Усяслава там не заспеў, пераследваў яго і спусташаў на шляху полацкія ўладанні, потым паваяваў землі ў кірунку Лагойска, Лукомля, Друцка і адтуль вярнуўся ў Чарнігаў. Некалькімі гадамі пазней, Уладзімір Манамах з Чарнігава, разам з полаўцамі, здзейсніў паход на Менск, знянацку захапіў горад, спустошыў яго і ваколіцы (изъѣхахом городъ, и не оставихом у него ни челядина, ни скотины). Потым, да канца жыцця Усяслава, з крыніц не вядома пра сутыкненні з Яраславічамі. Усяслаў падзяліў родавыя ўладанні паміж сваімі сынамі, пасля яго смерці Полацкае княства раздрабілася на ўдзелы. Сям’яІмя жонкі Усяслава Брачыславіча невядома. Усяслаў меў 6 сыноў:
Старшынство і колькасць сыноў Усяслава дыскусійныя. Так, часам называюць не шэсць, а сем сыноў і нават дачку Усяслава. Звычайна, згадка сямі сыноў звязана з думкай некаторых даследчыкаў пра асобнае існаванне Рагвалода Усяславіча, таксама ў сучаснай гістарыяграфіі даюцца думкі пра тоеснасць Рагвалода з Барысам[9] і пра наогул уяўнасць Рагвалода Усяславіча. Існаванне дачкі Усяслава было вынікам павярхоўнага вывучэння крыніц. Вызначэнні княжанняў Усяславічаў пасля смерці бацькі таксама спрэчныя. Пэўна вядома, што Барыс княжыў у Полацку, а Глеб у Мінску. Рэтраспектыўна месцам княжання Давыда вызначаюць Ізяслаўль, а Святаслава — Віцебск. Расціслаў пазнейшымі крыніцамі звязаны з Вільняй. Рамана летапіс называў князем полацкім, але гэта агульнае вызначэнне і яго ўдзел не вядомы, ён быў выгнаны з Полацкай зямлі кімсьці з братоў і жыў у Разані або Мураме. Пытанне пра княжацкі знакАсабісты знак Усяслава Брачыславіча не вядомы. На думку Сяргея Бялецкага, асабістым знакам яго бацькі — Брачыслава Ізяславіча — была выява трызуба з крыжападобнай вяршыняй цэнтральнага зубца і трохвугольнай ножкай, якая абапіраецца на крыж. Знак падобны да таго, што прыпісваюць Ізяславу Уладзіміравічу і дапоўнены крыжам у аснаванні. Паводле ж Бялецкага, крыжападобная вяршыня цэнтральнага зубца была прыкметай Ізяславічаў Полацкіх. Пры археалагічных раскопках у Мінску знойдзены фрагмент рогавага кісцяня з выявай трызуба з крыжападобнай вяршыняй цэнтральнага зубца і, напэўна, з крыжам у аснаванні, але без трохвугольнай ножкі, Бялецкі прыпісвае гэты знак Усяславу Брачыславічу[10]. Пры археалагічных раскопках знойдзены выявы княжацкага знака канца ХI — пачатку ХIІ ст. — трызуб з крыжападобнай вяршыняй цэнтральнага зубца і з выгнутымі вонкі бакавымі зубцамі, без ножкі ў аснаванні . На думку Бялецкага, трызубы без ножак маглі быць знакамі княгінь — жонак Рурыкавічаў. Крыжападобная вяршыня цэнтральнага зубца, на думку Бялецкага, была прыкметай Ізяславічаў Полацкіх, таму гэты знак ён прыпісвае жонцы Усяслава Брачыславіча. Выявы знойдзены ў Драгічыне — Семятыцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча (на 2-х пломбах), Ноўгарадзе (на пломбе), і на востраве Ледніцкім — возера Ледніца, Малапольскае ваяводства, Польшча (на фрагменце рогавага кісценя)[11]. У літаратуры і мастацтвеУ сярэдневяковых творахУ творы старажытнарускай літаратуры «Слова пра паход Ігараў» (кан. XII ст.) апісваецца захоп Усяславам Ноўгарада і бітва на Нямізе[4]. Усяслаў прадстаўлены ведзьмаком і пярэваратнем, які актыўна «шукаў» кіеўскага вялікакняскага прастолу — тады як, па летапісу, ён хутчэй апынуўся на ім не па сваёй волі. Акрамя таго, звестка пра наведванне Усяславам Тмутаракані не пацвярджаецца летапісамі. Не ўсе месцы ў гэтым творы тлумачацца адназначна. Аўтар «Слова» падае таксама «прыпеўку» пра Усяслава, складзеную яго сучаснікам Баянам, прыдворным спеваком Яраславічаў, дзе той пагражае Усяславу Божым судом:
У былінах кіеўскага цыкла Усяслаў выступае як асілак і чарадзей , здольны абарачацца зверам. Асоба Усяслава і падзеі кіеўскага паўстання 1068 года адбіліся ў быліне «Волх Усяславіч»[4]; тут папулярны ў народзе герой таксама вызвалены паўсталымі гараджанамі з вязніцы; яго апанент — не Ізяслаў, а агульнаэпічны «князь Уладзімір»; паўтараецца вядомы па «Слову пра паход Ігараў» матыў пярэваратніцтва галоўнага героя. Згадваецца таксама барацьба з палавецкім ханам Шаруканам (Шарк-волат, Кудраванка-цар), які скарыстаўся кіеўскім паўстаннем для набегу на Русь. На думку Барыса Рыбакова, Усяслаў мог быць паганцам і трымацца дахрысціянскіх вераванняў або быў дваяверцам . У творах XIX ст. і найноўшага часуУсяслаў Брачыславіч — галоўны антыгерой паэмы Янкі Купалы «Машэка» і адпаведна фільма «Магіла льва». Галоўны герой цыкла апавяданняў Ніка Перумава «Я, Усяслаў», гістарычнага рамана Леаніда Дайнекі «След ваўкалака» («Трапой Чарадзея»), персанаж гістарычнай аповесці Лізаветы Дварэцкай «Скарбы Харальда», а таксама серыі раманаў Сяргея Булыгі. Усяслаў Волкаў (Венцлаў або Вячаслаў Волхв), князь полацкі — адзін з галоўных герояў цыкла раманаў Андрэя Валянцінава «Вока Сілы», дзе шырока развіваецца тэма нечалавечай сутнасці князя. Усяславу прысвечаны гістарычны нарыс «Усяслаў Чарадзей» Сяргея Тарасава (2012). Песню пра Усяслава спявае Пелагея («Оборотень-князь», альбом «Тропы ») У выяўленчым мастацтвеУсяславу Брачыславічу прысвечана значная колькасць мініяцюр Радзівілаўскага летапісу (ХV ст.), прататыпы гэтых мініяцюр магчыма створаны ў ХI ст.
Памяць
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia