Галерэя прыгажунь

Галерэя прыгажунь (ням.: Schönheitengalerie) размешчана ў былой сталовай паўднёвага крыла галоўнага палаца палацава-паркавага ансамбля Німфенбург, прызначанага для асабістых апартаментаў жонак курфюрстаў з дому Вітэльсбахаў (у XIX стагоддзі — баварскіх каралеў). Гэта адна з характэрных для эпохі рамантызма партрэтных галерэй (накшталт Ваеннай галерэі і Вальхалы).

Серыя партрэтаў прыгожых жанчын была выканана Ёзефам Штылерам па заказу караля Людвіга I для мюнхенскай рэзідэнцыі. Напісаныя ў 1827—1850 гадах карціны арыентуюцца на ідэал прыгажосці Людвіга I, а не на сацыяльны статус партрэтаваных. Нямецкія прынцэсы і простыя гараджанкі як напрыклад, Хелена Зедльмайр, дачка мюнхенскага шаўца, раўнапраўна суседнічаюць адза з адной. Рамантызм і бідэрмеер, а таксама не ў апошнюю чаргу цяга караля да паўднёвых краін, такіх, як Італія ці Грэцыя, знаходзяць адлюстраванне ў гэтых выявах цудоўных дзяўчын і маладых жанчын.

Галерэя

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya