Галоўны архітэктар праектаГалоўны архітэктар праекта (ГАП) — кіраўнік праектавання аб’ектаў цывільнага будаўніцтва, гарадскога планавання і забудовы населеных пунктаў. Забяспечвае стварэнне аптымальных умоў для працы і адпачынку насельніцтва, гарманічнае спалучэнне будынкаў і збудаванняў у архітэктурных ансамблях гарадоў і прамысловых комплексаў[1]. У адрозненне ад галоўнага архітэктара праекта, галоўны інжынер праекта (ГІП) кіруе праектаваннем аб’ектаў вытворчага прызначэння, забяспечвае іх высокі тэхнічны ўзровень і эканамічную эфектыўнасць. ГІП і ГАП могуць працаваць у рамках аднаго праекта, падзяляючы адказнасць за розныя напрамкі праектавання[1]. АбавязкіГалоўны архітэктар праекта ажыццяўляе тэхнічнае кіраўніцтва праектна-пошукавымі работамі, аўтарскі нагляд за будаўніцтвам, увядзеннем у эксплуатацыю і асваеннем праектных магутнасцей. Удзельнічае ў выбары пляцовак для будаўніцтва, падрыхтоўцы заданняў на праектаванне, арганізацыі інжынерных даследаванняў і распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі[1]. Функцыі[1]
Веды і навыкіГалоўны архітэктар праекта павінен валодаць ведамі ў галіне нарматыўных прававых актаў, будаўнічых нормаў і правілаў, метадаў праектавання, арганізацыі і эканомікі праектна-пошукавых работ, стандартызацыі і патэнтазнаўства, эканамічных і экалагічных патрабаванняў да праектаў, аўтарскага права, заканадаўства аб ахове працы і пажарнай бяспекі[1]. Кваліфікацыйныя патрабаванніУ Беларусі для атрымання пасады ГАПа патрабуецца вышэйшая адукацыя па профілі праектавання і стаж працы ў галіне не менш за 8 гадоў, а пры праектаванні асабліва буйных і складаных аб’ектаў — не менш за 10 гадоў[1]. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia