Галоўны корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі

Галоўны корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі

Галоўны корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі — будынак у г. Горкі, размешчаны па адрасе вул. Мічурына, 5. Пабудаваны ў 1965 г. з цэглы.

Архітэктура

Будынак прамавугольны ў плане. Уключае 2 пяціпавярховыя і трохпавярховы аб’ёмы. Вырашаны ў лаканічных архітэктурных формах без дэкаратыўнага афармлення. Галоўны фасад рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход вылучаны казырком. У пяціпавярховых аб’ёмах размешчаны адміністрацыйныя памяшканні, аўдыторыі, кабінеты, лабараторыі, у трохпавярховым — актавая зала на 1000 месцаў.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya