Галынка (Зэльвенскі раён)
Галы́нка (трансліт.: Halynka, руск.: Голынка), да 2010 года Стара́я Галы́нка[1] (трансліт.: Staraja Halynka, руск.: Старая Голынка) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр Галынкаўскага сельсавета. Знаходзіцца на аўтадарозе Дзярэчын — Слонім, за 18 кіламетраў на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка і 20 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Зэльва, за 110 кіламетраў ад Гродна. ГісторыяВядома з XVI стагоддзя як вёска Галынка ў Лідскім павеце, прыватная ўласнасць. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі мястэчка ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1878 годзе — 293 жыхара, у 1886 — 275 жыхароў, 45 двароў, школа, царква, 3 сінагогі, крупадзёрка, 2 карчмы; у 1903 годзе — 691 жыхар. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Старавескай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства, 432 жыхара, 84 двары. З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Зэльвенскім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета. У гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы загубілі 386 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. У 1962—1966 гадах у Слонімскім раёне. 23 сакавіка 2010 года вёска перайменаваная з Старой Галынкі ў Галынку[2]. Насельніцтва
Інфраструктура
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia