Галіна Іванаўна Цэпава

Галіна Іванаўна Цэпава
Дата нараджэння 27 сакавіка 1910(1910-03-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1985(1985-02-07) (74 гады)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты вакал

Галіна Іванаўна Цэ́пава (27 сакавіка 1910, Ніжні Ноўгарад, Расія — 7 лютага 1985) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1955).

Біяграфія

Скончыла ў 1936 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. У 19381962 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Творчасць

Яе выкананне вызначалася тэмпераментам, псіхалагічнай дакладнасцю вобраза. У рэпертуары драматычныя і характарныя партыі: Часнікова («Страшны двор» С. Манюшкі), Ганка («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Хрысцінка («Кветка шчасця» А. Туранкова), Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Канчакоўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), Любоў, Салоха («Мазепа», «Чаравічкі» П. Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Азучэна («Трубадур» Дж. Вердзі).

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya