Галіна Аляксандраўна Гаравая
Галіна Аляксандраўна Гаравая (7 лютага 1941, г. Барысаглебск, Расія — 5 лістапада 2011) — беларуская скульптарка. БіяграфіяСкончыла ў 1967 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1973 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «скульптура». У 1991—2002 гадах уваходзіла ў творчае аб’яднанне мастакоў «Няміга-17». Была ўзнагароджана пачэсным ордэнам Францыі «Мастацтва і літаратура» (2005)[1]. ТворчасцьПрацавала ў галіне манументальнай і станковай скульптуры. Сярод твораў: манументальная кампазіцыя «Маці» (1976, р.п. Глуша Бабрускага раёна), помнік воінам-кавалерыстам (1981, в. Горная Хоцімскага раёна, арх. Ю. Мамлін), паркавая скульптура «Голуб» (1988), станковыя творы «Беларусь партызанская», «Касманаўты» (абедзве 1975), «Несцерка і Паўлінка» (1985), «Дзекабрысты» (1986), «Нараджэнне» (1990), «Страсці», «Сляпыя», «Аплакванне» (усе 1993), «Патэн» і «Каханне» (1994), «Акт-1» (1995), «Акт-2» (1996), «Маскі ІІІ» (2000) ды інш. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia