Галіна Арцёмаўна Яшава
Галі́на Арцё́маўна Я́шава (нар. 1959, Віцебск) — беларускі вучоны-эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар. БіяграфіяУ 1981 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя бытавога абслугоўвання». У 1987—1990 гадах навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі». У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Механізм кіравання НТП ва ўмовах пераходу да рынкавай эканомікі (на прыкладзе прадпрыемстваў Віцебскага аблвыканкама)». У 1997 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта. У 2004 годзе скончыла дактарантуру кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі». У 2009 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Фарміраванне і рэалізацыя кластэрнага падыходу ў кіраванні канкурэнтаздольнасцю прадпрыемстваў легкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь». У 2016 годзе прысвоена вучонае званне прафесара. З 1990 па 1995 гг. з’яўлялася асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры эканомікі, арганізацыі і планавання прадпрыемстваў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 1995—1999 і 2004—2010 гг. з’яўлялася дацэнтам кафедры камерцыйнай дзейнасці. З 2010 года займае пасаду загадчыка кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Аўтар больш за 300 навуковых публікацый: 9 манаграфій, больш за 180 артыкулаў, у т.л. у замежных выданнях Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Сербіі. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў. У 2023 годзе суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў яе вінаватай па артыкуле аб распаўсюджванні «экстрэмісцкіх матэрыялаў»[2]. Навуковыя інтарэсыЗаймаецца даследаваннем метадалогіі і метадаў прымянення кластэрнага падыходу да інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці рэгіянальнай і нацыянальнай эканомікі; даследуе механізмы дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў інавацыйным развіцці эканомікі, механізмы фарміравання партнёрскіх адносін у павышэнні канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў, маркетынгавыя тэхналогіі павышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў. Узнагароды
Іншыя дасягненніЗ’яўлялася майстрам спорту СССР па спартыўнай акрабатыцы, чэмпіёнам Беларусі сярод юніёраў у 1978 годзе, срэбраным прызёрам Беларусі сярод дарослых у 1979 годзе. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia