Галіна Ганчарэнка

Галіна Ганчарэнка
Род дзейнасці грамадская дзяячка, дзеяч культуры, журналістка, перакладчыца, пісьменніца, публіцыстка
Дата нараджэння 1931
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 2017(2017-09-13)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар

Галіна Мацвееўна Ганчарэнка (матчына) або Грыбава (бацькава), таксама Руднік (1931, Бабруйск — 13 верасня 2017, Мюнхен[1]) — беларуская грамадская і культурная дзяячка, журналістка, перакладчыца.

Біяграфія

Бацька Мацвей Яфімавіч Грыбаў, начальнік штабу 78-й стралковай дывізіі, арыштаваны ў 1937 годзе, у 1939 годзе прыгавораны да вышэйшай меры пакаранне, замененай на 15 ППЛ, памёр у лагеры ў 1946 годзе[2]. Маці ў 1938 годзе выслана ў Сібір.

У 1944 годзе Галіна выехала на эміграцыю разам са сваёй апякункай, вядомай спявачкай Барбарай Вержбаловіч. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У 1950 годзе пераехала ў ЗША.

У 1954 годзе скончыла факультэт раманскіх моў Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Кіравала свецкім і царкоўным хорамі, працавала ў Арганізацыі беларускай моладзі. Была перакладчыцай у ААН. Пераехала на нейкі час у Мюнхен, працавала на радыё «Вызваленне» (Свабода).

У 2011 годзе выйшла кніга ўспамінаў «Птушкі пералётныя».[3]

Крыніцы

  1. Ціхановіч, Алена. Пайшла з жыцьця вэтэран Свабоды. Памяці Галіны Руднік . Радыё Свабода (14 верасня 2017). Праверана 19 красавіка 2025.
  2. Грибов Матвей Ефимович, 1894 г.р., нач.штаба 78 сд, арестован 5.06.1937, осужден к ВМН 21.04.1939, 11.07.1939 осужден к 15 годам ИТЛ, умер в ИТЛ в 1946.
  3. Птушкі пералётныя . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 19 красавіка 2025.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya