Галіна Мікалаеўна Сакалова
Галіна Мікалаеўна Сакало́ва[3] (руск.: Галина Николаевна Соколова; 19 ліпеня 1935 — 25 верасня 2018[4]) — сацыёлаг і філосаф, доктар філасофскіх навук (1986), прафесар (1990). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999). БіяграфіяНарадзілася ў Камсамольску-на-Амуры. У 1959 годзе скончыла Разанскі дзяржаўны радыётэхнічны ўніверсітэт. Была размеркавана ў Мінск і да 1969 года працавала на інжынерных пасадах на шэрагу прамысловых прадпрыемстваў[5]. У 1969—1972 гадах вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце сацыялогіі Акадэміі навук СССР. З 1972 па 1978 год працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце старшым навуковым супрацоўнікам. У 1975 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю[4]. З 1978 года працавала ў Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР, дзе з 1984 года займала пасаду загадчыка аддзела сацыялогіі. З 1989 года Г. М. Сакалова ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Займала пасады кіраўніка аддзела сацыялогіі працы і эканамічнай сацыялогіі, аддзела сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, аддзела эканамічнай сацыялогіі і сацыяльнай дэмаграфіі[4]. Адначасова працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце — прафесар кафедры сацыялогіі[4]. У 1994—1998 гадах з’яўлялася старшынёй экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь па сацыялагічных і палітычных навуках[4]. Навуковая дзейнасцьГ. М. Сакалова лічыцца заснавальнікам беларускай навуковай школы сацыялогіі працы і эканамічнай сацыялогіі. Займалася распрацоўкай метадалагічных асноў тэорыі сацыялогіі працы і тэорыі эканамічнай сацыялогіі і абгрунтавала іх узаемасувязь. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 8 доктарскіх і 32 кандыдацкіх дысертацый[4]. Аўтар больш за 700 навуковых прац[4]. Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia