Галіна Якаўлеўна Мяшкова
Галіна Якаўлеўна Мяшкова (нар. 2 красавіка 1947) — беларуская мадэльерка і выкладчыца. Член Беларускага саюза дызайнераў. Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. БіяграфіяУ 1965 годзе скончыла Мінскі тэхналагічны тэхнікум. У 1976 годзе — Беларускі дзяржаўны тэтральна-мастацкі інстытут. З 1976 па 1996 год працавала дызайнеркай у Доме мадэлей. З 1992 года працуе ў БДАМ на кафедры касцюма і тэкстылю. З гэтага ж году з’яўляецца членам Экспертнага Савета ДТВА «Белмастпромыслы». Была старшынёй конкурсаў: «Белая амфара», «Млын моды», «New names», «Блакiтная пралеска», «WorldSkills Belarus-2016» і «Belarus Fashion Week». Узнагароды2015 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». Спасылкіhttps://www.sb.by/articles/usya-sprava-u-shchyrasts-.html https://ctv.by/raskleshyonnye-dzhinsy-stanovyatsya-universalnoy-veshchyu-kakoy-byla-moda-perioda-brezhnevskogo(недаступная спасылка) |
Portal di Ensiklopedia Dunia