Гамбург (карная аперацыя)
Аперацыя «Гамбург» (ням.: Unternehmen «Hamburg») — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі супраць мясцовага насельніцтва і савецкіх партызанскіх атрадаў у трохкутніку Ліда—Баранавічы—Ваўкавыск. Адбылася 7—17 снежня 1942 года. Мэта аперацыі — наступленнем прыціснуць савецкіх партызан і мясцовых жыхароў, што адыходзілі з імі, да загараджальнай лініі каля сутокаў рэк Шчара і Нёман, і знішчыць. Праводзілася сіламі 14-га паліцэйскага палка СС, 5 паліцэйскімі і ахоўнымі батальёнамі, 2 батальёнамі вермахта, больш за 15 спецыяльнымі камандамі паліцыі бяспекі і СД, артылерыйскімі ротамі і дывізіёнамі. Адказным за аперацыю быў брыгадэнфюрэр СС Курт фон Готберг. Нямецкім карнікам процістаялі 4 партызанскія атрады (кая 800 чал.) і Ленінская партызанская брыгада, якая прыняла асноўны ўдар праціўніка. Пасля жорсткіх баёў у ноч на 17 снежня партызаны, пазбегнуўшы акружэння, выйшлі ў раней намечаныя раёны. У выніку аперацыі было загубена 6172 чал., з іх 4498 чалавек мірнага насельніцтва. Пасля перагрупоўкі сваіх сіл нямецкія карныя падраздзяленні працягвалі аперацыю пад кодавай назвай «Альтона»/ Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia