Гамільтан (Новая Зеландыя)
Гамільтан (англ.: Hamilton) — горад на в. Паўночны Новай Зеландыі, цэнтр рэгіёну Ваіката. Насельніцтва горада складае 187 960 чалавек, яшчэ 129 249 пражывае ў ваколіцах і ў прылеглых населеных пунктах. Горад размешчаны па абодвух берагах найбуйнейшай ракі Новай Зеландыі Ваіката. На мове карэннага насельніцтва краіны горад называецца Кірыкірыроа (маоры: Kirikiriroa). У горадзе размешчаны адзін з найбуйнейшых універсітэтаў краіны Універсітэт Уаіката (англ.: University of Waikato), у ім і іншых прафесійных навучальных установах горада навучаецца каля 25 000 чалавек. Горад з’яўляецца найбуйнейшым чыгуначным вузлом краіны і адным з найважнейшых транспартных вузлоў. У горадзе размешчана найбуйнейшае авіябудаўнічае прадпрыемства краіны — Пасіфік Аэраспейс (англ.: Pacific Aerospace), якое выпускае камплектуючыя часткі для лідараў сусветнага самалётабудавання Boeing і Airbus SAS і лёгкія самалёты. Насельніцтва
Гарады-пабрацімыВядомыя асобы
Літаратура
Спасылкі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia