Сакрамента (Каліфорнія)
Сакраме́нта[2] (англ.: Sacramento) — горад на захадзе ЗША на месцы ўпадзення ракі Амерыкан-Рывер ў раку Сакрамента. Адміністрацыйны цэнтр штата Каліфорнія і акругі Сакрамента, заснаваны ў снежні 1848 г. Джонам Сатэрам-малодшым — сынам імігранта з Швейцарыі, які заснаваў першае «белае» пасяленне ў гэтым рэгіёне. Насельніцтва 466 488 жыхароў (2010 год), гэта — сёмы па велічыні горад у Каліфорніі. У 2016 годзе ў школе Community Outreach Academy, размешчанай у прыгарадзе Сакрамента ў зоне кампактнага пражывання славянскай дыяспары, адкрыўся клас беларускай мовы і літаратуры; было гэта звязана з тым, што колькасць беларускіх дзяцей, якія навучаюцца ў школе, павялічваецца. Ідэя адкрыцця беларускага класа была рэалізавана дзякуючы намаганням дырэктара школы Ларысы Ганчар, выхадца з Беларусі, і пры садзейнічанні з боку Міністэрства замежных спраў Беларусі, пасольства ў ЗША і Гродзенскага гарвыканкама, які перадаў школе неабходныя вучэбна-метадычныя матэрыялы[3]. Гарады-пабрацімы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia