Ганаровая гвардыя Вялікага Княства ЛітоўскагаГанаровая гвардыя Вялікага Княства Літоўскага — атрад кавалерыі, створаны ў 1812 годзе з прадстаўнікоў найбунейшых радоў літоўскай шляхты на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. ![]() ГісторыяПасля заняцця французамі Вільні, па ініцыятыве Часовага ўрада ВКЛ быў сфарміраваны асаблівы падроздзел Ганаровай гвардыі з мэтай аховы асобы Імператара. Туды, адразу ж пасля ўступлення Напалеона ў Вільню, былі адабраны 20 юнакоў з самых шляхетных літвінскіх арыстакратычных сем’яў: Валовічаў, Ромэраў, Плятэраў, Забела і некаторых іншых. Камандзірам гэтага добраахвотніцкага падраздзялення (афіцыйна ў структуру імператарскай Гвардыі не ўваходзіў) стаў князь Габрыэль Агінскі. Да нясення ганаровай варты пры Напалеоне наваяўленыя гвардзейцы прыступілі ў жніўні. Падраздзяленне пакрысе папаўнялася новымі добраахвотнікамі. У сярэдзіне ліпеня «Кур’ер Літоўскі» паведамляў сваім чытачам:
Імператар, адправіўшыся з Вільні далей на ўсход, пакінуў гэтае падраздзяленне ў сталіцы ВКЛ для даўкамплектавання, але не забыўся пра яго. 29-га ліпеня з Віцебска ён пісаў герцагу Басано:
Трэба меркаваць, такую колькасць усё ж сабралі, і ўжо 8-га жніўня часопіс «Кур’ер Літоўскі» апавяшчаў:
На зыходзе лета літвінскія гвардзейцы прыбылі з Вільні ў Смаленск, дзе з іх склалі некалькі ганаровых варт для аховы імператара. Напалеон быў адкрыта расчараваны малалікасцю Ганаровай Гвардыі Вялікага Княства. 1-га верасня са сваёй стаўкі ў Веліхава ён пісаў у Вільню герцагу Басано:
Вядома, што пасля свайго ўступлення ў Маскву Імператар адаслаў іх на папаўненне 3-га палка шавалежаў-лансьераў генерала Я. Канопкі. Адтуль, пасля расфарміравання палка вясной 1813 года «залатая моладзь» улілася ў полк В. Красінскага, але далёка не ўсе: некаторыя да таго патрапілі ў рускі палон пры Слоніме, іншыя, дзякуючы роднасным сувязям, сталі ад’ютантамі польскіх і французскіх генералаў. У ліку такіх быў дваццацідвухгадовы К. Забела, прызначаны 11 красавіка 1813 года падпаручнікам у 1-й полк шавалежаў-лансьераў. Ён, аднак, не прыняў намінацыю і перайшоў з чынам паручніка на пасаду старэйшага ад’ютанта 2-га ўланскага палка Княства Варшаўскага. Паслужныя спісы гвардзейскіх шэвалежэр-лансьераў утрымліваюць звесткі толькі аб некалькіх былых ганаровых гвардзейцах, якія працягнулі службу ў палку В. Красінскага. П. Магільніцкі выслужыў у красавіку 1814 года чын падпаручыка. Ф. Стравінскі, К. Нарбут і Ф. Ласковіч служылі да канца вайны вахмістрамі. Ф. Чарнецкі быў брыгадзірам, «застаўся ў тыле» напярэдадні Лейпцыгскай бітвы, а шэвалежэр К. Абрамовіч тады ж трапіў у палон. Самым адважным з гэтай кагорты, як падаецца, быў васемнаццацігадовы Іосіф Нарбут, малодшы брат Казіміра. Першае са сваіх 13 раненняў ён атрымаў пры Слоніме, але здолеў тады выратавацца. Удача адвярнулася ад адважнага літвіна 6 кастрычніка 1813 года пры Альтэнбургу, дзе ён быў ізноў паранены і запалонены. Аднак, крыху паправіўшыся, ужо праз 8 дзён збег, прыбыў у полк і доблесна ваяваў у чыне вахмістра, а затым падпаручыка да канца вайны. Пра баявыя страты Ганаровай Гвардыі ВКЛ звестак няма. Ніхто з іх пасля пісьмовых успамінаў аб баявой маладосці не пакінуў. Яно і зразумела: былыя гвардзейцы Напалеона занялі з часам вядомыя пасады ў іерархіі Расійскай імперыі і нават пры царскім двары. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia