Вялікае Княства Літоўскае (1812)
Вялікае Княства Літоўскае (1812) — праект дзяржавы пад патранатам Напалеона I падчас вайны 1812 года супраць Расіі. Гісторыя16 (28) чэрвеня 1812 года Вялікай арміяй была занятая Вільня. Няглядзячы на тое, што палякі разлічвалі на аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года шляхам далучэння былых зямель Літвы да Княства Варшаўскага, Напалеон пайшоў на аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага як умоўна самайстойнай (сатэліцкай) дзяржавы. Адміністрацыйны падзелАдноўленае Вялікае Княства Літоўскае ўключала Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні (якія былі перайменаваны ў дэпартаменты) і Беластоцкую вобласць. Сталіцай зрабілі Вільню. Органы ўлады19 чэрвеня (1 ліпеня) быў створаны начасны ўрад, які называўся Камісія часовага ўрада ў Вялікім Княстве Літоўскім . Начасны ўрад складаўся з сямі камітэтаў. Старшынёй кожнага камітэта быў член камісіі. Камітэты:
Сакратар камісіі — Юзаф Ігнацы Касакоўскі. Губернатар Вільні — Дзірк ван Гогендорп. Прэзідэнты начаснага ўрада
Армія5 (17) ліпеня 1812 года Напалеон выдаў дэкрэт пра стварэнне арміі Вялікага Княства Літоўскага. Для стварэння арміі было вылучана 500 тысяч франкаў. Агулам армія ВКЛ павінна было скласці 14 тысяч чалавек. Акрамя таго некаторыя магнаты за свой кошт стваралі атрады і накіроўвалі іх да арміі. Напалеон стварыў і свой гвардзейскі літоўска-беларускі лёгкаконны полк колькасцю 1026 чалавек. 12 (24) жніўня Камісія начаснага ўраду ВКЛ пастанавіла пра стварэнне 6 егерскіх батальёнаў у колькасці 5004 чалавек. Рэкруты ў армію Вялікага Княства Літоўскага набіраліся на шасцігадовы тэрмін. Гл. таксама
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia