Ганаровы донар СССР
![]() Ганаровы донар СССР — нагрудны знак, зацверджаны Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 24 чэрвеня 1944 года. Парадак уручэнняНагрудным знакам «Ганаровы донар СССР» узнагароджваліся асобы, якія шматразова здалі кроў для выратавання жыцця хворых і пацярпелых пры абароне сацыялістычнай Айчыны, ахове дзяржаўнай мяжы СССР і грамадскага парадку, стыхійных бедствах і няшчасных выпадках, адначасова праводзяць работу па ўключэнні насельніцтва ў шэрагі донараў[1]. Узнагароджанне нагрудным знакам «Ганаровы донар СССР» ажыццяўлялася Выканаўчым камітэтам Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР, Міністэрствам аховы здароўя СССР, начальнікам Цэнтральнага ваенна — медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны СССР, начальнікам медыцынскага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў СССР і начальнікам ваенна-медыцынскага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР. Парадак падання да ўзнагароджання нагрудным знакам «Ганаровы донар СССР» зацвярджалася сумесна выканаўчым камітэтам Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР, Міністэрствам аховы здароўя СССР і адпаведнымі медыцынскімі службамі Міністэрства абароны СССР, Міністэрства ўнутраных спраў СССР, Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР. Нагрудны знак «Ганаровы донар СССР» носіцца на правым баку грудзей і размяшчаецца ніжэй дзяржаўных узнагарод СССР. Разам з нагрудным знакам «Ганаровы донар СССР» узнагароджанаму ўручалася пасведчанне ўстаноўленага ўзору. Для заахвочвання донараў заснаваны таксама знакі «Донар СССР» трох ступеняў і «Кропля крыві». За ўсю гісторыю існавання дадзенага знака ім было адзначана каля 50000 чалавек. У 1980-1990-х гадах да знака пры ўручэнні дадавалася яго паменшаная копія (фрачны знак або фрачнік), і пасведчанне аб прысваенні звання. Колькі было выдадзена фрачнікаў дакладна невядома, але, як мяркуецца, каля 12000 штук. І знак, і фрачнік вырабляліся з алюмінія і мацаваліся да адзення з дапамогай шпількі. Лекары і донары дадзены знак называюць «ордэнам крыві». Цікавыя фактыДа моманту атрымання звання «Ганаровы донар СССР» донары, па стане на 1991 год, у сярэднім здавалі 22 літра крыві. Былі выпадкі дапамогі савецкіх донараў пацярпелым у Афрыцы. 19 красавіка 1984 года пасля выбуху будынка ў ангольскім горадзе Уамба спатрэбілася кроў для пералівання пацярпелым. Першымі на дапамогу параненым прыйшлі савецкія медыкі і ваенныя саветнікі. У тым жа годзе пасля падрыву дыверсантамі нямецкага судна «Арэндзее» у порце Луанды савецкія грамадзяне аддалі донарскую кроў нямецкім маракам[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia