Ганаровы крыж ветэрана вайны
Ганаровы крыж ветэрана вайны (ням.: Ehrenkreuz für Frontkämpfer) — бронзавы памятны знак удзельнікаў і ахвяр Першай сусветнай вайны. ГісторыяУ ліпені 1934 года ўрад Германіі па ініцыятыве рэйхспрэзідэнта Паўля фон Гіндэнбурга заснавала ганаровы крыж, як ордэн для былых франтавікоў, удзельнікаў і сваякоў загінулых у Першай сусветнай вайне. Устаноўчая грамата была падпісана рэйхспрэзідэнтам 13 ліпеня 1934 года, а праз два дні была афіцыйна апублікавана. Ганаровы крыж існаваў у трох варыянтах:
Права на атрыманне ордэна мелі ўсе былыя салдаты, якія ваявалі на фронце або бралі ўдзел у вайне, а таксама тыя, чые мужы, бацькі ці сыны загінулі на вайне. Узнагароджанне ордэнам патрабавала падачы хадайніцтва і адбывалася асабіста ці па пошце. АпісаннеОрдэн уяўляе сабой бронзавы крыж памерам 37x37 мм. Ён меў 2,8-мм аблямоўку па краях крыжа і вушкай на верхнім прамяні. На пярэднім боку намаляваны звернуты ўгару лаўровы вянок са стужкай, якая займае частку ніжняга прамяня. Унутры вянка адзін пад іншым запісаны гады «1914» і «1918», а пад сам крыж знізу падкладзены два мячы. У ганаровым крыжы для ўдзельнікаў вайны адсутнічаюць мячы, якія пазначаюць удзел у баявых дзеяннях, а замест лаўровага намаляваны дубовы вянок. Ганаровы крыж для сваякоў загінулых на вайне такой жа формы, аднак пакрыты чорным лакам і ўручаўся на іншай ордэнскай стужцы (з адваротным парадкам чорных і белых палос). Статыстыка ўзнагароджанняў
Сярод усіх узнагароджаных былі:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia