Гандлёвыя рады (Пінск)
Гандлёвыя рады — гістарычны гандлёва-складскі комплекс у Пінску на гандлёвай плошчы (сучасная пл. Леніна), які існаваў у XVIII — першай палове XX ст. Разбураныя ў 1950-я гады. Архітэктура![]() ![]() У XVIII ст. пабудаваныя два паралельныя драўляныя гандлёвыя рады, якія складаліся з 129 крам і ўтваралі гандлёвую вуліцу. Крамы былі аб'яднаныя слупавымі галерэямі і накрытыя гонтавым дахам, кожная крама мела самастойны ўваход. У пачатку XIX ст. на іх месцы пастаўленыя мураваныя гандлёвыя рады — два паралельныя корпусы (мелі рысы стылю класіцызму) з двухбаковай арыентацыяй крам. Падоўжаныя фасады былі аздоблены аркаднымі галерэямі, тарцы фланкіраваныя папярочнымі аб'ёмамі, кожны з іх уключаў па тры ўзаемазвязаныя крамы. Былі накрытыя двухсхільнымі дахамі. Рытм фасадаў стваралі пралёты аркад і лапаткі паміж імі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia