Ганна Барысаўна Тамашэвіч-Каржанеўская

Ганна Барысаўна Тамашэвіч-Каржанеўская
Дата нараджэння 12 верасня 1949(1949-09-12) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна БССР, Рэспубліка Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Міхаіл Аркадзевіч Бергер
Прафесіі піяністка, канцэртмайстар, педагог
Інструменты фартэпіяна

Ганна Барысаўна Тамашэвіч-Каржанеўская (12 верасня 1949, Мінск, БССР) — беларуская піяністка, канцэртмайстар, педагог. Прафесар (2011).

Адукацыя

У 1973 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе фартэпіяна (клас Б. Г. Гарта), у 1977 годзе — асістэнтуру-стажыроўку (кіраўнік — М. А. Бергер).

Прафесійная дзейнасць

Г. Тамашэвіч-Каржанеўская выканала звыш 400 канцэртаў. З’яўляецца першай выканаўцай многіх твораў сучасных беларускіх кампазітараў. Канцэртны рэпертуар Г. Тамашэвіч-Каржанеўскай складаюць больш за тысячу твораў айчыннай і сусветнай класічнай камерна-вакальнай і камерна-інструментальнай літаратуры.

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya