Ганна Лявонаўна Дзмітровіч

Ганна Лявонаўна Дзмітровіч
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1933(1933-10-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 2015
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Ганна Лявонаўна Дзмітровіч (14 кастрычніка 1933, в. Качаны, Мядзельскі раён — 2015) — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі.

Біяграфія

Закончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1958). З 1958 года працавала ў Ашмянскім раёне: заатэхнік калгасаў імя Крылова і «Свабода», галоўны тэхнолаг цэха жывёлагадоўлі (калгас"Свабода"), сакратар парткама племсаўгаса «Перамога».

Узнагароды

Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі» прысвоена ў 1973 г. Узнагароджана граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «За доблесную працу».

Бібліяграфія

  • Дзмітровіч Ганна Лявонаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2017. — С. 31.
  • Дзмітровіч Ганна Лявонаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 564. (Вызначыліся працай. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі).

Зноскі

Спасылкі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya