Ганна Марыя Эрэнстраль
Ганна Марыя Эрэнстраль (швед. Anna Maria Ehrenstrahl; нар. 4 верасня 1666 — 22 кастрычніка 1729)[7][8] — шведская мастачка ў стылі барока. Яна вядомая сваімі алегарычнымі карцінамі, партрэтамі і групавымі партрэтамі. БіяграфіяГанна Марыя Эрэнстраль была дачкой жывапісца Давіда Клокера Эрэнстраля[9] і Марыі Момы.[8] У 1688 годзе яна выйшла замуж за Ёхана Ватранга (1652—1724), прэзідэнта апеляцыйнага суда Свеаланда.[8] Паводле законаў таго часу не было абавязаная браць прозвішча мужа і яна засталася вядомая пад прозвішчам Эрэнстраль. Пасля выхаду замуж стала хатняй гаспадыняй. З-за свайго багатага шлюбу ёй не давялося прафесійна маляваць, каб утрымліваць сябе, але яна працягвала маляваць усё сваё жыццё і часам прымала грошы за працу. Даследчыкі мяркуюць што яна была паважаным мастаком у сучаснікаў.[7] Ганна Марыя Эрэнстраль з’яўлялася вучаніцай свайго бацькі. Выступала памочніцай ў яго творчасці, мела ўласную майстэрню ў доме бацькі.[7] Займалася напісаннем копій з палотнаў бацькі, у той час копіі мелі досыць каштоўны статус і іх напісанне з’яўлялася прыбытковай справай. Сярод створаных копій можна адзначыць копію партрэта шведскага караля Карла XI, напісанага яе бацькам ў 1676 годзе. Як самастойны мастак пераняла асноўныя рысы творчасці свайго бацькі, пісала ў стылі барока адзінкавыя і групавыя партрэты людзей, часам жывёл. У дваццаць адзін год яна скончыла алегорыю чатырох сезонаў (1687) і алегорыю Амур і Псіхіка. Пазней стварыла партрэты прынца Фрэдрыка і прынца Карла Густава па даручэнні каралевы-удавы (1690), партрэт прынца Густава (1685), партрэт каралевы Даніі Ульрыкі Элеаноры і Аўроры Кёнігсмарк. Яна падрыхтавала групу партрэтаў шасці прэзідэнтаў апеляцыйнага суда Свеаланд: Магнуса Габрыэля Дэлагардзі, Густава Адольфа Дэлагардзі, Ларса Валенштэдта, Габрыэля Фалькенберга, Рэйнгольда Ёхана фон Ферсена і Карла Гіленстыерна (1717). Далей яна вырабляла партрэты членаў сям’і Ватранг і працавала ў гуашы з жывёламі. У 1717 годзе Ганна Марыя Эрэнстраль перадала апеляцыйнаму суду Свеаланда шэсць сваіх карцін, на якіх намаляваны шэсць яе прэзідэнтаў. З гэтай нагоды пісьменніца Сафія Элізабэт Брэнер напісала ёй верш захаплення, у якім абедзве яны былі жанчынамі-піянерамі сваёй прафесіі ў Швецыі.[7] Памерла ў Стакгольме 22 кастрычніка 1729 года ва ўзросце 63 гадоў. Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia