Ганна Міхайлаўна Эйсмант
Ганна Міхайлаўна Эйсмант — беларуская журналістка. БіяграфіяНарадзілася ў Гродна. Вучылася на факультэце журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Радыё і тэлебачанне». У 2020 годзе мадэльер Аляксандр Варламаў заявіў, што прыкладна ў 2002 годзе пазнаёміў Ганну Эйсмант з Аляксандрам Лукашэнка на прыватнай вечарыне, што, па яго сцверджанню, паспрыяла кар’ернаму росту Ганны, яе брата і яго жонкі[1][2][3][4][5]. У 2003 году скончыла БДУ. Працавала на Радыё Рокс, затым стала вядучай спартыўных навін на каналах Белтэлерадыёкампаніі. Пасля стала аўтарам тэлефільмаў пра беларускіх спартсменаў і спартсменак. У 2013—2014 гадах яе фільм аб хакеісце Руслане Салее атрымаў узнагароды Беларускай асацыяцыі спартыўнага друку і Міжнароднага фестывалю спартыўных фільмаў. У 2017 году атрымала ўзнагароду Міжнароднага алімпійскага камітэта «у знак прызнання выдатнага ўкладу ў прапаганду і развіццё ідэй удзелу жанчын і дзяўчат у спорце»[1][1][1][6]. Дачыненне да забойства Рамана БандарэнкіПаводле дадзеных «BYPOL», праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты[7]. Эйсмант уваходзіць у гэты лік[8][9]. Сям’яБрат Іван Міхайлавіч Эйсмант, старшыня Белтэлерадыёкампаніі. Міліцыянер па прафесіі Іван прыйшоў на тэлебачанне па пратэкцыі сястры[10]. У шлюбе, ёсць дачка Іванка[11]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia