Ганна Соўсь
Ганна Соўсь (нар. 23 мая 1971, Мінск) — беларуская журналістка. БіяграфіяНарадзілася 23 мая 1971 года ў Мінску. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў 1997—2000 гадах у незалежнай газеце «Народная воля», у 2000—2008 гадах — у мінскім бюро «Радыё Свабода»[1], з 2008 года і дагэтуль — у штаб-кватэры радыё «Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» у Празе. ДзейнасцьУдзельніца, укладальніца, рэдактарка кніг «Бібліятэкі Свабоды» «Дарога праз Курапаты», «Адзін дзень палітвязня», «Адзін дзень палітвязня. 2009—2011», «Жыццё пасля раку». Аўтарка тэлевізійнага праекта «Расея і я» — серыі інтэрв’ю з 12 экс-прэзідэнтамі постсавецкіх краін. Вядучая штотыднёвай перадачы «Толькі жанчыны», рэдактарка аднайменнай суполкі ў Фэйсбуку[1]. УзнагародыПераможца конкурсу прадстаўніцтва ААН у Беларусі за публікацыі супраць гвалту над жанчынамі (1999). Ляўрэатка прэміі Алеся Адамовіча 2002 года за цыкл рэпартажаў з урочышча Курапаты ў часе будаўніцтва там мінскай кальцавой аўтадарогі. У 2019 годзе прызнана праваабарончай супольнасцю Беларусі журналісткай года[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia