Ганна Сяргееўна Хітрык
Ганна Сяргееўна Хітрык (нар. 25 чэрвеня 1980) — актрыса мінскага Купалаўскага тэатра, вакалістка гурта «Дзецідзяцей». БіяграфіяУ 1998—2001 гадах вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёрскае мастацтва тэатру лялек». На 3-м курсе рэжысёр Аляксандр Гарцуеў запрасіў дзяўчыну ў спектакль «Брат мой, Сіман…», пастаўлены на сцэне Купалаўскага тэатра. Так пачалася праца Ганны ў якасці драматычнай актрысы. Цяпер яна адна з самых запатрабаваных мінскіх актрыс, прымае актыўны ўдзел у жыцці тэатра і культурных падзеях горада. З 2001 года іграе ў Сучасным мастацкім тэатры, з 2007 года ў Тэатры юнага гледача. У 2005 годзе Ганна і іншыя акцёры мінскіх тэатраў утварылі музычны гурт «Дзецідзяцей», дзе яна з’яўляецца вакалісткай[1]. Гурт праіснаваў 5 гадоў і ў чэрвені 2010 года спыніў дзейнасць маючы тры паўнаватых альбомы на сваім рахунку. 2 кастрычніка ў Палацы культуры ветэранаў адбылася прэзентацыя новага праекту Ганны Хітрык — S°unduk. Гэта быў першы Ганнін выхад на музычную сцэну пасля прыпынення дзейнасці гурту «Дзецідзяцей». У 2017 годзе з сям’ёй пераехала ў Ізраіль. У 2021 годзе выйшаў сольны альбом "Тень". Дыскаграфія
Ань Хитрик
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia