Ганна Уладзіміраўна Крофта
Га́нна Уладзіміраўна Крофта (у дзявоцтве Аўчы́ннікава; нар. 20 кастрычніка 1986, Гродна) — беларуская паэтка і перакладчыца. Кандыдат філалагічных навук. БіяграфіяНарадзілася 20 кастрычніка 1986 года ў Гродне. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, вучылася ў аспірантуры гэтага ж універсітэта. У 2014 годзе абараніла дысертацыю на тэму «Словаўтваральная семантыка і структура агентываў ва ўсходнеславянскіх і польскай мовах». Працуе дацэнтам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы[1]. ТворчасцьАўтар публікацый у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», газеце «Наша Ніва», калектыўных зборніках. У 2014 годзе пераклала на беларускую мову для Gods Tower песню Лэслі Найфа «Людзі на балоце». Бібліяграфія
УзнагародыУ 2005 годзе стала лаўрэаткай літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «дэбют»[2] Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia