Ганьжа Беньшава
Га́ньжа Бе́ньшава (в.-луж.: Hańža Bjeńšowa, 27 сакавіка 1919, вёска Розенталь, Германія — 15 сакавіка 1999, Баўтцэн, Германія) — лужыцкая пісьменніца, драматург, перакладчык, педагог і рэдактар. Пісала дзіцячую прозу і драматычныя творы на верхнялужыцкай мове. Член Саюза пісьменнікаў ГДР. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага. БіяграфіяНарадзілася 27 сакавіка 1919 года ў лужыцкай вёсцы Рожант (Розенталь) каля Баўтцэна. У 1933 годзе скончыла сельскую школу ў Рожанце, пасля чаго працягнула сярэднюю адукацыю ў вёсцы Каменьцы. З 1935 па 1938 год атрымлівала вышэйшую адукацыю ў Баўтцэне. У ваенны час працавала арганісткай ў адной з каталіцкіх парафій. У 1946 г. скончыла педагагічныя курсы, пасля чаго працавала настаўніцай у розных лужыцкіх школах. У пасляваенны перыяд супрацоўнічала з лужыцкім таварыствам «Dom serbskeho ludoweho wuměłstwa». З 1954 па 1959 год працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце сербскага народазнаўства ў Лейпцыгу і выдавецтве лужыцкага культурнага таварыства «Домавіна». У 1974 годзе за сваю літаратурную дзейнасць была ўзнагароджана ордэнам «За заслугі перад Айчынай». З 1976 года была рэдактарам лужыцкага часопіса «Płomjo». Лаўрэат літаратурных прэмій імя Якуба Чышынскага (1980) і лужыцкага культурнага таварыства «Домавіна». СачыненніПроза
Драматургія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia