Ле́йпцыг (ням.: Leipzigⓘ, лац.: Lipsiaв.-луж.: Lipsk) — буйнейшы горад у Саксоніі, Германія. Да 1990 года ўваходзіў у склад ГДР. Па дадзеных на 30 верасня2006 года, у Лейпцыгу пражывае каля 505 тысяч чалавек. Назва горада паходзіць ад славянскай назвы Ліпск (месца, дзе растуць ліпы). Горад знакаміты сваімі кірмашамі, якія адбываюцца тут кожныя 2 гады і збіраюць тысячы наведвальнікаў.
Гісторыя
Першыя славянскія пасяленні на тэрыторыі Лейпцыга пачалі з'яўляцца ў VII — IX ст. У 1015 годзе пасяленне Лібзі было ўзгадана ў хроніках Біскупа Тэтмара фон Мерсебурга [1]. Каля 1165 года горад атрымаў грамату "Імперскага кірмашовага горада".
У 1650 годзе ў Лейпцыгу была выдадзена першая штодзённая газета ў свеце. Лейпцыг стаў цэнтрам кнігадрукавання Германіі.
У 1813 годзе каля горада адбылася Бітва Народаў, у гонар якой быў усталяваны мемарыял.
У 1839 годзе з Лейпцыга ў Дрэздэн была адчыненая першая "доўгая" чыгунка. З таго часу Лейпцыг стаў важным транспартным вузлом. У Лейпцыгу зараз знаходзіцца самы вялікі па плошчы чыгуначны тэрмінал у Еўропе.
У 1900 годзе ў Лейпцыгу была заснавана Футбольная Асацыяцыя Германіі, а ў 2006 годзе ў горадзе адбылося некалькі футбольных матчаў у рамках Кубка Свету па футболу 2006.
Эканоміка
Лейпцыг з’яўляецца важным прамысловым цэнтрам. Горад мае развітыя машынабудаўнічую, электратэхнічную, паліграфічную, тэкстыльную і інш. прамысловасць. З’яўляецца буйным міжнародным гандлёвым цэнтрам.
Буйныя кампаніі, якія размешчаны ў горадзе і вакол яго:
Гарадскі транспарт у Лейпцыгу складаецца з 14 трамвайных і 62 аўтобусных маршрутаў.[2] Працягласць дарог - 1673 кіламетра.
Лейпцыг знаходзіцца на перакрыжаванні важных чыгуначных шляхоў з поўдня на поўнач і з усходу на захад. Каля горада знаходзяцца 2 аэрапорта: Leipzig/Halle Airport і Altenburg-Nobitz Airport.
Акадэмія выяўленчага мастацтва была заснавана ў 1764 годзе.
Культурныя помнікі
Касцёл Св. Томаса
Thomaskirche (Касцёл Св. Томаса) — найбольш знакаміта тым, што менавіта ў ёй Іаган Себасцьян Бах працаваў кантарам, і як дом знакамітага хора Thomaner;
Völkerschlachtdenkmal (мемарыял Бітвы Народаў) — самы вялікі помнік у Еўропе, пабудаваны ў гонар перамогі над Напалеонаўскімі войскамі;
Gewandhaus — дом знакамітага Gewandhaus Orchestra, гэта трэці будынак з такой назвай;
Altes Rathaus — старая ратуша была пабудавана ў 1556 годзе. Зараз там знаходзіцца музей гісторыі горада;
Neues Rathaus — новая ратуша, пабудаваная на рэштках замка Pleißenburg, у якім праходзілі дэбаты паміж Іаган Экам і Марцінам Лютэрам у 1519 годзе;
City-Hochhaus Leipzig (гарадскі небаскроб Лейпцыга) — пабудаваны ў 1972 годзе. З’яўляецца часткай універсітэта. Гэта самы высокі будынак у Лейпцыгу;
Auerbach’s Keller (склеп Аўэрбаха) — малады Гётэ еў і піў тут, калі вучыўся ў Лейпцыгу. Гэта адно з месц дзеі Фауста, прычым адзінае рэальна існуючае;
Помнік Бітвы Народаў
Städtisches Kaufhaus (гарадскі ўнівермаг) — першы будынак для кірмашоў у свеце. Зараз з’яўляецца домам для офісаў, невялікіх крамак і рэстаранаў. Нягледзячы на назву, знаходзіцца ў прыватнай уласнасці;
Bundesverwaltungsgericht — Нямецкі федэральны адміністрацыйны суд. Быў найвышэйшым дзяржаўным судом паміж 1888 і 1945 гадамі.
Сярод месцаў, на якія варта звярнуць увагу, можна таксама вылучыць оперу і лейпцыгскі заапарк, у якім знаходзіцца самая вялікая калекцыя прыматаў у свеце. Nikolaikirche (Касцёл Св. Мікалая) быў месцам з якога пачаліся мірныя дэманстрацыі за ўз’яднанне Германіі. У Лейпцыгу таксама знаходзіцца музей «Дом Шылера»[de].
Ле́йпциг // Т. 14. Куна — Ломами. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 274—275. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Ле́йпциг // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 277. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Ле́йпциг // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 239. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).