Гарадзецкі сельсавет (Быхаўскі раён)
Гарадзе́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарадзец. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Студзёнкаўскага сельсавета[2]. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Балонавасялецкага сельсавета (11 населеных пунктаў: Вільня, Галькоўка, Дача, Залатва, Зялёны Гай, Красная Зорка, Кузнецкі, Падрабінкі, Пралетарскі, Студзёнка і Школьны) і Ямніцкага (8 населеных пунктаў: Брасавінка, Гарадзец, Зарэчча, Лубянка, Мазкі, Рэзкі, Сушчаў і Сяліба) сельсаветаў[3]. 5 красавіка 1963 года ўтвораны зноў у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці з цэнтрам у вёсцы Гарадзец у складзе 17 населеных пунктаў (Барсукі, Брасавінка, Вязьма, Гамарня, Гарадзец, Дунаёк, Езва, Кіпячы, Лубянка, Навастройка, Праточнае, Рэзкі, Сяліба, Тартак і Уюн, якія знаходзілся ў складзе Ямніцкага сельсавета, Гута і Замошша, якія знаходзіліся ў складзе Балонавасялецкага сельсавета)[4]. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана Холстаўскага сельсавета[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 498 чалавек[6], з іх 96,2 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 1,4 % — украінцы[7]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: Брасавінка, Гарадзец, Замошша, Лубянка, Рэзкі і Сяліба. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia