Краснаслабодскі сельсавет (Быхаўскі раён)
Краснаслабо́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Красная Слабада. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Узніцкі сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Узнікі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года вёска Узнікі перайменавана ў Чырвоную (Красную) Слабаду[1], а сельсавет — у Краснаслабодскі. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сучаснага Краснаслабодскага сельсавета існавалі пасёлкі Беларусь, Шакілаўка, Сідабор’е, Чапаева, Закал, жыхары якіх перасяліліся ў іншыя месцы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ніканавіцкага сельсавета[2] НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 951 чалавек[3], з іх 96,5 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,6 % — таджыкі[4]; паводле перапісу 2019 года — 676 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia