Гарадская агламерацыяГарадская агламерацыя (ад лац.: agglomeratio — «назапашванне») — марфалагічная адзінка, якая стварае цэласную сукупнасць са узаемазвязаных адзінак населеных пунктаў, створанаю ў выніку канцэнтрацыі жылой, адміністрацыйнай і гаспадарча-прамысловай забудовы. Агульная характарыстыкаВа ўрбаністыцы гэта тэрыторыя з інтэнсіўнай забудовай, якая таксама характарызуецца высокай колькасцю людзей, якія перыядычна (напрыклад, на працягу дня) або пастаянна знаходзяцца на гэтай тэрыторыі. Агламерацыі характарызуюцца вялікімі патокамі людзей і тавараў і значнай колькасцю паслуг. Агламерацыі звычайна ўтвараюцца населенымі пунктамі асобных адміністрацыйных адзінак. У больш гутарковай мове агламерацыя - гэта група суседніх гарадоў, мястэчак і прылеглых вёсак, якія ўтвараюць агульны ўрбаністычны "арганізм" праз інтэграцыю або дапаўненне розных формаў інфраструктуры гэтых населеных пунктаў і ўзаемнае выкарыстанне патэнцыялу, якімі валодаюць гэтыя населеныя пункты. Прасторавая і дэмаграфічная інтэграцыя агламерацыі не з'яўляецца дастатковай умовай для пераўтварэння яе ў метрапалітарную вобласць. Асноўнай асаблівасцю агламерацыі з'яўляецца сувязь паміж урбанізаванымі раёнамі, а метрапалітарнай вобласці - функцыянальная інтэграцыя і знешнія метрапалітарныя (сталічныя/адміністрацыйныя) функцыі. Тыпалогія гарадскіх агламерацыйПаводле характару цэнтра вылучаюцца:
Буйнейшыя агламерацыі свету
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia