Гарадскі сядзібны дом (Віцебск)
Гарадскі сядзібны дом — помнік архітэктуры позняга класіцызму. Знаходзіцца па вуліцы Пушкіна, 2 у Віцебску. ГісторыяПабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя. Па іншых звестках пабудаваны ў 1912—1914 гадах спецыяльна для талмуд-торы (яўрэйскай бясплатнай грамадскай рэлігійнай школы). Школа дзейнічала ў г. Віцебску з 1853 года і размяшчалася на працягу многіх гадоў у розных прыстасаваных памяшканнях. У пачатку ХХ стагоддзя навучальная ўстанова складалася з асноўнай талмуд-торы і двух аддзяленняў. У 1910 годзе ў талмуд-торы налічвалася 290 вучняў, для якіх патрабавалася новае памяшканне. У сувязі з гэтым 23 студзеня 1912 года ў будаўнічае аддзяленне Віцебскага губернскага праўлення была пададзена заяўка аб дазволе пабудаваць у Касагаўскім завулку (зараз вуліца Пушкіна) новы будынак школы. У сакавіку таго ж года атрымалі дазвол на будаўніцтва. Нагляд за ім быў даручаны архітэктару Ц. В. Кібардзіну. У будынку ў 1917 годзе знаходзіўся Віцебскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У кастрычніку 1917 года праходзіла 1-я губернская партыйная канферэнцыя. У 1930-я гады тут размяшчаўся яўрэйскі педагагічны тэхнікум. Пасля Вялікай Айчыннай вайны — Віцебскі гарадскі камітэт КПБ. Будынак выдатна захаваўся да нашых дзён. Зараз у будынку знаходзіцца Беларускі тэатр «Лялька». АрхітэктураНовы будынак знаходзіўся на левым беразе Віцьбы, галоўным фасадам арыентаваны да ракі. Уяўляў сабой двухпавярховы Е-падобны ў плане цагляны будынак з паўпадвальным паверхам, галоўны фасад якога вылучалі 3 шырокія рызаліты — цэнтральны і бакавыя. У цэнтральным рызаліце быў размешчаны галоўны ўваход, акцэнтаваны двухкалонным порцікам, які падтрымліваў на 2-м паверсе балкон з ажурнай металічнай агароджай. Завершаны рызаліт трохвугольным франтонам з акном-люкарнай. Бакавыя рызаліты завершаны трохвугольнымі франтонамі з лучковымі нішамі ў цэнтры. Паміж рызалітамі на 1-м паверсе па баках вонкавыя лесвіцы з ажурнай металічнай агароджай. У цэнтры дваровага фасада — лучковы рызаліт з лесвіцай на другі паверх. Па перыметры будынак быў абкружаны тонкапрафіляваным карнізам. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Унутраная планіроўка анфіладнакалідорная[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia