Гардэробны пакойГардэробны пакой (гардэроб, проста гардэробная) — пакой для захоўвання адзення. Наяўнасць такіх пакояў прыносіць у кватэру ўтульнасць, а таксама дазваляе істотна зэканоміць карысную плошчу на шафах, прыносіць парадак у захоўванне рэчаў. Размяшчэнне палічак, гаплікаў і скрынь пажадана павінна адпавядаць парадку рэчаў. Даследаванні паказалі, што тэрмін службы рэчаў, якія захоўваюцца ў гардэробным пакоі, вышэйшы, чым у тых, што захоўваюцца ў звычайных шафах.[крыніца?] Каб стварыць гардэробную ў кватэры, можна аддзяліць частку прасторы дзвярыма-купэ, выкарыстоўваць нішу або асобнае памяшканне. Пры неабходнасці працяглага захоўвання асабістых рэчаў, хатняга начыння, старой спраўнай бытавой тэхнікі можна выкарыстоўваць альтэрнатыўныя месцы захоўвання: індывідуальныя каморкі. У расійскай рэчаіснасці гэта часта гаражы, летнія дачныя домікі, антрэсолі, балконы і лоджыі. У вялікапралётных прамысловых будынках гардэробы могуць размяшчацца ў прыбудовах, пры наяўнасці штучнай вентыляцыі і ў падвальных памяшканнях[1]. На прадпрыемствах з «брудным» вытворчым працэсам або па вытворчасці атрутных рэчываў гардэробы варта падзяляць на брудную і чыстую палову. У выпадку з атрутнымі рэчывамі памяшканні абсталёўваюцца ваннамі[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia