Гарлянка пірамідальная
Гарлянка пірамідальная[1] (Ajuga pyramidalis) — від кветкавых раслін роду Гарлянка (Ajuga) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Батанічнае апісаннеШматгадовая травяністая расліна з кароткім галоўным і пучком бакавых каранёў, прамым апушаным чатырохгранным сцяблом вышынёй да 35 см. Лісце буйное, адваротнаяйкападобнае або шырокалапчастае, сядзячае, часта фіялетавае. Кветкі невялікія, бледна-блакітныя, сабраны па 6 у несапраўдныя кальчакі, з якіх фармуецца пірамідальнае суквецце. Плод — акруглы, цёмна-карычневы, сеткава маршчакаваты, апушаны арэшак. Дасягае вышыні 5—30 см. Уся расліна пакрыта кароткімі валаскамі. Яна не дае пабегаў. Квітнее з чэрвеня па ліпень. АрэалСярэдняя і Атлантычная Еўропа, поўдзень Скандынавіі, Міжземнамор’е. Расце ў светлых месцах лесу, зараснікаў, на лугах. Аддае перавагу лясным палянам, узлескам, прасекам, высечкам, абочынам лясных дарог. АховаВід уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі і Польшчы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia