Гарэніцкае вадасховішча
Гарэ́ніцкае — вадасховішча ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Клява, за 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Беразіно, паміж вёскамі Косаўка і Гарэнічы. Вадасховішча створана ў 1951 годзе плацінай на рацэ Клява (прыток Бярэзіны) каля вёскі Гарэнічы. Рэканструявана ў 1972 годзе. Плошча паверхні 1,08 км². Даўжыня 6 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 15 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м, сярэдняя 1,15 м. Аб’ём вады 1,24 млн м³. Плошча вадазбору 480[1] км². Сярэдні шматгадовы сцёк 94 млн м³. Левы бераг вадасховішча спадзісты. Правы больш стромкі, вышынёй 1,5—2,5 м. Дно пясчанае, каля плаціны і ў сярэдняй частцы ілістае, у верхняй частцы тарфяністае[1]. Вадасховішча праточнае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1—1,5[1] м. Вадасховішча зарастае ў вярхоўі і каля берагоў (аер, рагоз вузкалісты, драсён земнаводны, рдзесты[1]). Выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння, рыбагадоўлі і ў якасці зоны адпачынку. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia