Клява (прыток Бярэзіны)
Клява́ — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці і Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра). НазваНазва Клява балцкага паходжання. Звязана з літоўскім klevas «клён»[2]. Таго ж паходжання назвы нёманскай ракі Клява, ракі Клевель на Павіллі. З суфіксам -in- «кляновая» назва ракі Клевень на Падзесенні[3]. З балцкіх гідранімічных аналагаў — літоўскія рачныя назвы тыпу Kleva, Klevinė[4], пруская назва возера *Klavuja (> Clawoge)[5]. Водныя назвы, утвораныя ад назваў дрэў, маюць возера Бяржонка (< літ. beržas «бяроза»), дзвінская рака Обша (< літ. apušė, пруск. abse «асіна»). Назва Клява значыць «Кляновая (рака)». Паблізу ад Клявы рэкі з балцкімі назвамі Можа, Нясета, Мясрэда, Друць. ГідраграфіяДаўжыня ракі 80 км. Плошча вадазбору 498 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Густата рачной сеткі 0,42 км/км². Асноўныя прытокі — рэкі Беларэч (злева) і Клявіца (справа). Пачынаецца з возера Заазерскае ў Бялыніцкім раёне. Цячэ па паўднёва-ўсходніх схілах Беларускай грады і па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Упадае ў Бярэзіну за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Красны Бераг Бярэзінскага раёна. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 600—800 м, у нізоўях на працягу 6 км невыразная. Схілы ўмерана стромкія, слаба парэзаныя, вышыня іх 5—8 м. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 200—300 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 17 км (выток — 1 км на захад ад вёскі Карытніца Бялыніцкага раёна). Шырыня ракі ў межань 6—8 м. Берагі вельмі стромкія і абрывістыя. У басейне Клявы возера Карманоўскае. Паміж вёскамі Косаўка і Гарэнічы на рацэ Гарэніцкае вадасховішча[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia