Гаўрыла Антонавіч Палаўчэня
Гаўрыла Антонавіч Палаўчэня (1907—1988) — савецкі ваенны дзеяч. Удзельнік Польскага паходу РСЧА, Савецка-фінскай, Вялікай Айчыннай і Савецка-японскай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1942). Намеснік камандуючага бранетанкавымі і механізаванымі войскамі Адэскай ваеннай акругі па баявой падрыхтоўцы. Падпалкоўнік. БіяграфіяГаўрыла Антонавіч Палаўчэня нарадзіўся 1 мая[1] 1907 года ў вёсцы Языль[2] Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі (цяпер сяло Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь) у сялянскай сям’і. Беларус. Адукацыя 7 класаў. Да прызыву на вайсковую службу працаваў трактарыстам у калгасе. У шэрагі Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі Г. А. Палаўчэня быў прызваны ў 1927 годзе. Тэрміновую службу нёс радавым у кавалерыйскім палку. Па заканчэнні школы малодшых камандзіраў быў прызначаны на пасаду памочніка камандзіра ўзвода. У арміі Гаўрыла Антонавіч захапіўся тэхнікай, і пасля заканчэння тэрміновай службы ён у 1930 годзе[3]. Скончыў курсы механікаў-вадзіцеляў пры Аб’яднанай Беларускай ваеннай школе каманднага саставу імя ЦВК БССР[4]. Служыў механікам-вадзіцелем танка ў Беларускай ваеннай акрузе ў складзе 21-й механізаванай брыгады. У 1935 годзе Гаўрыла Антонавіч быў накіраваны на курсы сярэдняга камсаставу, пасля заканчэння якіх служыў камандзірам бронеразведроты. У верасні 1939 Г. А. Палаўчэня ў складзе Беларускага фронту ўдзельнічаў у аперацыі па ўводу войскаў у Заходнюю Беларусь. У лістападзе 1939 года Гаўрыла Антонавіч быў пераведзены на пасаду камандзіра 3-й аўтатранспартнай роты 32-га аўтатранспартнага палка 46-й аўтатранспартнай брыгады, у складзе якой ўдзельнічае ў Савецка-фінскай вайне. Пасля завяршэння Зімовай вайны 46-я аўтатранспартная брыгада была перакінутая ў Беларускую асобую ваенную акругу[5] пад Брэст. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны старэйшы лейтэнант Г. А. Палаўчэня ў складзе свайго падраздзялення ўдзельнічаў у будаўніцтве абарончых умацаванняў на новай пагранічнай лініі. У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Г. А. Палаўчэня з 22 чэрвеня 1941 года. 3-й аўтатранспартнай роце ўдалося пазбегнуць разгрому ў першыя дні вайны і захаваць матэрыяльную базу. Пасля сямі дзён адступлення яна злучылася з часткамі 16-й арміі Заходняга фронту і была ўключана ў яе склад. Да жніўня 1941 года Гаўрыла Антонавіч займаўся тылавым забеспячэннем падраздзяленняў 16-й арміі. 8 жніўня 1941 года пасля выхаду з баямі з акружэння пад Смаленскам 16-я армія перадала свае падраздзяленні 20-й арміі Заходняга фронту, а яе тылавыя часткі былі выведзеныя ў рэзерв. У пачатку лістапада 1941 года Г. А. Палаўчэні было нададзена званне капітана і прызначэнне на пасаду намесніка камандзіра 141-га асобнага цяжкага танкавага батальёна, фарміраванне якога пачалося ў Горкім[6]. Зноў у складзе дзеючай арміі Г. А. Палаўчэня з 9 студзеня 1942 года на Паўночна-Заходнім (з 22 студзеня 1942 года — Калінінскім) фронце. У складзе 4-й ударнай арміі 141-ы асобны цяжкі танкавы батальён прыняў удзел у Таропецка-Холмскай аперацыі. Перад батальёнам была пастаўлена задача: падтрымліваючы дзеянні 249-й стралковай дывізіі, прарваць абарону праціўніка ў раёне Пена-Саблага і развіць наступленне ў напрамку Ахват, Лугі, Андрэапаль і далей на Старую Таропу і Веліж. 9 снежня 1942 года 141-ы асобны танкавы батальён прарваў край абароны ворага і рушыў у прарыў. Фарсіраваўшы па ільдзе пад агнём ворага возера Ахват, танкісты адразу ўзялі аднайменную вёску і накіраваліся на Лугі. Але цяжкія танкі КВ не паспявалі за больш хуткімі Т-34. У азарце бою танк капітана Палаўчэні адарваўся ад свайго батальёну на 12—15 кіламетраў і 11 студзеня 1942 адзін уварваўся ў вёску Лугі, дзе быў расквартаваны нямецкі полк. Дейнічаючы гарматай, кулямётам і гусеніцамі экіпаж танка знішчыў 2 супрацьтанкавыя гарматы, 6 мінамётаў, 3 станковых кулямёта, 97 павозак з боепрыпасамі і іншай ваеннай маёмасцю. Два батальёны варожай пяхоты былі звернуты ў бегства. Страты немцаў у жывой сіле паводле розных ацэнак склалі ад 300 да 2000 чалавек забітымі. Сам Гаўрыла Антонавіч, які пасля вайны наведаў месцы баёў і размаўляў з мясцовымі жыхарамі — відавочцамі падзей, у лісце да журналіста М. Сякрэта[7] пісаў:
Не ведаў Гаўрыла Антонавіч і таго, што рэйд яго танка выратаваў ад вернай смерці 85 жыхароў вёскі, абвінавачаных немцамі ў сувязях з партызанамі, якіх фашысты сагналі ў адзін дом і на наступны дзень планавалі ў прысутнасці астатніх жыхароў вёскі і раёна публічна спаліць. Пасля Луг танк Палаўчэні уварваўся ў суседнюю вёску Алексіна, і толькі там экіпаж зразумеў, што ваюе ў адзіночку. Палаўчэня загадаў разгарнуць машыну, але ў гэты час немцы адкрылі агонь з гарматы і пашкодзілі кармавы паліўны бак, прымусіўшы танк спыніцца. Спробы немцаў узяць экіпаж танка ў палон не ўвянчаліся поспехам, і калі механіку-вадзіцелю ўдалося завесці танк, яны накрылі машыну брызентам, аблілі бензінам і падпалілі. Тым не менш экіпажу ўдалося збіць полымя і на досвітку 12 студзеня, знішчыўшы па дарозе роту нямецкіх лыжнікаў, шчасна вярнуцца ў Лугі, ужо амаль вызваленыя ад праціўніка. Апошні вузел абароны немцаў у вёсцы знаходзіўся ў склепе царквы, і ўзяць яго пехацінцаў ніяк не ўдавалася. Акружыўшы царкву танкамі, Палаўчэня загадаў метадычна расстрэльваць яе. У выніку 150 нямецкіх салдат і афіцэраў здаліся ў палон. 13 студзеня 1942 года 141-ы асобны танкавы батальён выйшаў на подступы да горада Андрэапаль. Капітан Палаўчэня атрымаў загад двума танкамі прарвацца да чыгуначнай станцыі і блакаваць нямецкі эшалон з нарабаванай маемасцю і савецкімі грамадзянамі, якіх немцы хацелі сагнаць у Германію. Аднак пры фарсіраванні ракі Горадня танк Гаўрылы Антонавіча гусеніцамі праваліўся пад лёд. Адправіўшы іншы танк выконваць заданне, капітан Палаўчэня са сваім экіпажам застаўся ў танку чакаць падыходу часцей Чырвонай Арміі. Аднак немцы заўважылі захраснуўшы ў рацэ танк. Палічыўшы, што машына кінута экіпажам, немцы 15 студзеня 1942 года падагналі цягач і адбуксіравалі трыццацьчацьвёрку ў Андрэапаль. У пяць гадзін раніцы 16 студзеня экіпаж «трафейнга» танка пайшоў на прарыў. Вырваўшыся на вузкія вуліцы горада, танкісты адкрылі агонь па ворагу, пасеяўшы сярод абараняў горад немцаў паніку. У ходзе бою экіпажам было знішчана 12 гармат, 30 аўтамабіляў з боепрыпасамі і ваеннымі грузамі і больш за 20 салдат і афіцэраў праціўніка. Але самае галоўнае, дэзарганізаваныя немцы не здолелі аказаць супраціўленне надышоўшым частках Чырвонай Арміі, і ў той жа дзень горад быў цалкам вызвалены. За ўдзел ў Тарапецка-Холмскай аперацыі Гаўрыле Антонавічу было прысваена званне маёра, а 5 мая 1942 года указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР яму было прысвоена званне Героя Савецкага [9][10]. Пасля вызвалення Андрэапаля маёр Г. А. Палаўчэня удзельнічаў у баях за Таропец і Вележ. 10 лютага 1942 года быў цяжка паранены камандзір 141-га асобнага танкавага батальёна. Яго абавязкі былі ўскладзены на Гаўрылу Антонавіча. Да лета 1942 года батальён удзельнічаў у баях пад Веліжам. У чэрвені 1942 года Гаўрыла Антонавіч быў адкліканы з фронту і пасля ўзнагароджання ў Крамлі накіраваны ў Ваенную ордэна Леніна акадэмію бранетанкавых і механізаваных войскаў Чырвонай Арміі імя І. В. Сталіна, якая знаходзілася ў эвакуацыі ў Ташкенце. У чэрвені 1943 года ён праходзіў стажыроўку ў 1-й танкавай арміі на Курскай дузе. Вучобу ў акадэміі Гаўрыла Антонавіч закончыў ужо ў Маскве[11]. У снежні 1944 года падпалкоўнік Г. А. Палаўчэня быў прызначаны камандзірам 19-га гвардзейскага танкавага палка 2-й гвардзейскай механізаванай брыгады 1-га гвардзейскага механізаванага корпуса Харкаўскай ваеннай акругі. 29 снежня 1944 года 1-ы гвардзейскі механізаваны корпус прыбыў на 3-й Украінскі фронт у разгар Будапешцкай стратэгічнай наступальнай аперацыі . Полк гвардыі падпалкоўніка Г. А. Палаўчэні прымаў удзел у баях за горад Будапешт і Балатонскай абарончай аперацыі . Вясной 1945 года Гаўрылу Антонавіча прызначылі камандзірам 101-га гвардзейскага цяжкага танкавага палка 43-й гвардзейскай танкавай брыгады. Да канца вайны полк знаходзіўся ў рэзерве 3-га Беларускага фронту і ў баявых дзеяннях не ўдзельнічаў. Баявы шлях Гаўрыла Антонавіч скончыў на пасадзе камандзіра цяжкага самаходна-артылерыйскага палка ў Маньчжурыі ў ходзе Савецка-японскай вайны. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны падпалкоўнік Г. А. Половченя працягваў службу ў бранятанкавых і механізаваных войсках СССР да 1953 года. Перад звальненнем у запас Гаўрыла Антонавіч займаў пасаду намесніка камандуючага бранетанкавымі і механізаванымі войскамі Адэскай ваеннай акругі. Пасля завяршэння вайсковай службы Гаўрыіл Антонавіч застаўся на Украіне. У 1953—1958 гг. працаваў галоўным інжынерам і дырэктарам машынна-трактарнай станцыі ў Мікалаеўскай вобласці. З 1958 года жыў у Мікалаеве, да выхаду на пенсію працаваў інжынерам на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе. 4 чэрвеня 1988 года Гаўрыіл Антонавіч памёр. Пахаваны ў горадзе Мікалаеве на Украіне. Узнагароды і званні
Памяць
Зноскі
Дакументы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia