Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў
Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў (28 ліпеня 1912, Мінск — 18 лістапада 1979, Мінск) — беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар (1949)[1]. БіяграфіяУ 1929—1933 гг. працаваў арматуршчыкам і інструктарам па арматуры на будоўлях у Магілёве і Менску, інспектарам Беларускага савета фізкультуры, дырэктарам шахматнай базы Маскоўскага савета прафсаюзаў, станкавым на заводзе стандартных дамоў у Менску. У 1933 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ (скончыў у 1939 г.). У 1933—1941 гг. супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх газет. У канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў працаваў выкладчыкам Мінскага палаца піянераў і Беларускага інстытута фізкультуры. Удзельнік Другой сусветнай вайны[1]. Добраахвотнікам пайшоў на фронт у ліпені 1941 г., у кастрычніку 1941 г. быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі да сакавіка 1942 г., пасля чаго служыў літаратурным супрацоўнікам армейскай газеты. У пачатку 1944 г. пераведзены ў распараджэнне Беларускага штаба партызанскага руху. Меў дзяржаўныя ўзнагароды. У ліпені 1944 г. быў залічаны ў апарат Міністэрства замежных спраў БССР, у кастрычніку 1948 г. прыняты ў аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук (Масква). У 1940-х і ў 1950-х гг. (з перапынкам) кіраваў шахматна-шашачнай секцыяй, потым федэрацыяй шахмат пры спарткамітэце БССР. Кандыдат гістарычных навук з 1951 года[1]. У 1952 г. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1950-я гады ўзначальваў Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з замежжам[1], пазней выкладаў у Мінскім інстытуце замежных моў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—59[1]. Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[2]. Спартыўныя дасягненніЧэмпіён Мінска па шахматах у 1933, 1935, 1939 гг.[3], у 1946 г. падзяліў 1—2-е месцы з Р. Гарэнштэйнам[4]. Шасціразовы чэмпіён Беларусі[1] — у 1936, 1939, 1941, 1956, 1958 і 1963 гг. (у 1956 г. падзяліў 1—2-е месцы з Б. Гальдэнавым)[5]. Майстар спорту СССР па шахматах з 1937 г. Удзельнік трох чэмпіянатаў СССР. Шахматны тэарэтык, аўтар Сістэмы Верасава (1. d4 d5 2. Кc3 Кf6 3. Сg5). Пэўны час займаўся складаннем шахматных задач. Асноўныя спартыўныя вынікі
Узнагароды
ПамяцьЗ 1990-х гадоў у Мінску рэгулярна праводзяцца Мемарыялы Верасава (турніры па гульні ў шахматы). У кастрычніку 2012 г. быў праведзены Кубак па рашэнні шахматных кампазіцый на прызы бюлетэня «Альбино», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Верасава. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia