Гаўрыла Сямёнавіч Віер
Гаўры́ла Сямё́навіч Ві́ер (6 красавіка 1890, в. Пуцінтэй , цяпер Аргееўскі раён , Малдовы — 7 сакавіка 1964) — беларускі мастак, жывапісец. БіяграфіяЗ 1905 года вучыўся і працаваў у Мінску ў іканапіснай майстэрні П. Курбатава, у 1910—1912 гадах вучыўся ў Пецярбургу ў мастака С. Ягорава, скончыў там у 1916 годзе Рысавальную школу таварыства заахвочвання мастацтваў[1]. У 1921 годзе вярнуўся ў Мінск, працаваў дэкаратарам у тэатры «Чырвоная зала», выкладаў у чыгуначным тэхнікуме[1]. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску. Творы![]() Аўтар твораў «Малады мастак» (1923), «Старое і новае» (1927), «Суботнік» (1932), «Маладыя спартсмены» (1934). Лепшыя творы гістарычнага жанру: «Курлоўскі расстрэл» (1924), «Лядовае пабоішча» (1938), «3 ліпеня 1944 года ў Мінску» (1945); з партрэтаў — «Змітрок Бядуля» (1924), «Сямейны партрэт» (1927), «Кандрат Крапіва» (1938) і інш[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia